Вы тут

Пайшоў з жыцця Яўген Еўтушэнка


Мне давялося ў 2015 годзе сустракацца з перакладчыкам і літаратуразнаўцам, мастаком Гао Манам. У яго пекінскай кватэры я гартаў і кнігу Яўгена Еўтушэнкі з аўтографам, які вялікі рускі паэт адрасаваў свайму кітайскаму сябру. Гао Ман расказваў пра сустрэчы з Еўтушэнкам у Маскве і Пекіне, пра ўражанні, якія зрабілі на яго знаёмствы з асобнымі тврамі Еўтушэнкі. Гао Ман – яшчэ і вядомы каліграф, мастак, які выканаў партрэты многіх пісьменнікаў свету. І Яўгена Еўтушэнкі – таксама.


Ведаю, што мае кітайскія сябры – Гао Ман, Чжан Хунба, Чжан Хуэйцінь, Лю Мяо, Ся Чжунсянь, ды шмат хто яшчэ – таксама смуткуюць у сувязі са смерцю вялікага рускага паэта. Упэўнены, што зараз у Кітаі з’явяцца не толькі публікацыі пра жыццё і творчасць, неўміручы след легендарнага творцы ў Літаратуры, Мастацтве, але з’явяцца таксама новыя публікацыі з новымі перакладамі паэзіі Яўгена Еўтушэнкі. А мо пабачыць свет і адмысловы, "еўтушэнкаўскі", нумар часопіса "Руская літаратура і мастацтва", галоўным рэдактарам якога з’яўляецца доктар філалагічных навук спадарыня Ся Чжунсянь. Таго часопіса, які раскрываў праз цэлыя творчыя, даследчыцкія праекты на сваіх старонках творчасць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, Міхаіла Юр’евіча Лермантава…

Аглядаючы напісанае Яўгенам Етушэнкам, я думаю зараз пра паэзію Сю Чжымо, Ван Гочжэня, Ай Ціна, іншых бліскучых паэтаў Кітая XX стагоддзя, пра падабенства іх мастацкіх здабыткаў з вершамі і паэмамі рускага мастака слова. Так, пэўна, і павінна быць, калі сапраўднае, здольнае ўплываць на часы і прастору, падобнае паміж сабою.

Веру і ведаю, што Кітай, кітайскія майстры паэзіі, чытачы Паднябеснай смуткуюць разам з усімі, хто праз розныя дзесяцігоддзі асвойваў паэтычную Планету Яўгена Еўтушэнкі.

Нагадаем: паэт Яўген Еўтушэнка памёр на 85 годзе жыцця ў ЗША. Аб гэтым паведаміла яго жонка Марыя Новікава. Паэта шпіталізавалі напярэдадні ў цяжкім стане. "Ён памёр сярод родных і блізкіх. Мірна, у сне, ад спынення сэрца", – сказала яна.

Як стала вядома, пахаванні Яўгена Еўтушэнкі, хутчэй за ўсё, адбудзецца 9 красавіка.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.