Вы тут

У прыгарадзе Бостана пенсіянеркі звязалі вопратку для курэй


Удзельніцы клуба аматараў вязання, які дзейнічае пры адным з дамоў састарэлых у прыгарадзе Бостана (Масачусетс), пажадалі дапамагчы курам трапічных парод, якія дрэнна пераносяць халодныя зімы.


Вязаную вопратку яны аддалі на суседнюю ферму, дзе трымаюць курэй з Малайзіі. Гаспадыня фермы сцвярджае, што птушкі сталі несці больш яек пасля таго, як іх апранулі ў світары. «Птушкам таксама павінна быць цёпла, — кажа адна з удзельніц клуба, 76-гадовая Лібі Каплан. — Я рада, што мы гэта зрабілі». «Не магла і ўявіць, што хтосьці стане вязаць світары для курэй», — прызнаецца 76-гадовая Барбара Відмеер.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.