Вы тут

Летнік на Бугскай даліне


На памежжы Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў прайшла пятнацатая па ліку прыродаахоўная акцыя пад назвай “Начныя жыхары ляСОЎ”.


Актывісты Брэсцкага аддзялення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрасілі валанцёраў на працоўна-адукадыйны летнік, у задачы якога ўваходзілі маніторынг выканання рэжыму аховы месцаў пражывання рэдкіх відаў флоры і фаўны, тыповых і важных біятопаў, а таксама назіранне за птушкамі. Адметнасцю летніка “Начныя жыхары ляСОЎ” заўсёды было назіранне за птахамі сямейства соў.  

Гэтым разам летнік прайшоў на тэрыторыі заказніка «Палеская даліна ракі Буг». Летась ён быў уключаны ў спіс Рамсарскіх угоддзяў. Цяпер наша краіна павінна клапаціцца пра гэтую тэрыторыю і выконваць умовы канвенцыі па захаванню водна-балотных ўгоддзяў. Вырашана было правесці абследванне і выявіць, дзе гняздуюцца совы і іншыя драпежныя птушкі. Таму арганізатары летніка спрабавалі прыцягнуць усіх тых, каму не абыякавы лёс маці-прыроды.

Удзельнікі летніка, якіх іх гэтым разам было васемнацаць чалавек, прыехалі з Мінска, Брэста і Маларыты. Акрамя прафесійных арнілогагаў, у праекте  ўдзельнічалі студэнты беларускіх ВНУ, школьныя настаўнікі, эканаміст і былы навуковец-батанік, дзве сям’і са сталіцы. Раздзяліўшыся на групы, напрацягу трох дзён, прыродалюбы даследвалі тэрыторыі, якія ўваходзяць у Мяднянскае і Брэсцкае лясніцтвы. Праведзены імі маніторынг павінен быў даць адказы на наступныя пытанні: ці выконвае свае абавязкі па ахове рэдкіх відаў і біятопаў Брэсцкі лясгас? Якія пагрозы актуальны для ТВП (тэрыторыя важная для птушак) і як іх можна вырашыць? Ці сапраўды лясная сертыфікацыя FSC дапамагае ахоўваць прыроду? Калі пачынаецца батанічны палявы сезон на Брэстчыне і ці можна знайсці ахоўваемыя расліны ў сакавіку і напачатку красавіка?

Мне давялося ўдзельнічаць у групе, якую ўзначаліла вядомы брэсцкі батанік, захавальнік тэрыторыі з дубравамі і грабавымі гаямі Наталля Вахній. Нямала кіламетраў пракрочылі з ёй па лясных сцежках і прасеках, адкрывалі для сябе і расліны-чырвонакніжнікі, незнаёмыя першацветы. Захапляліся маляўнічымі куткамі вясновага лесу, здымалі на фота дываны з пралесак, глядзелі ў люстэркі вясновай паводкі. І з задавальненнем слухалі аповеды Наталлі Анатольеўны пра пра яе даўнае сяброўства з прыродай, з лесам.

Ад яе і пачуў, што “Палеская даліна ракі Буг” – гэта фрагмент даліны ракі Буг,  а таксама частка ляснога массіву, які працягнуўся на поўдзень ад Брэста --  да самай мяжы з Украінай. Тут знаходзіцца і самы старэйшы ў Беларусі рыбгас «Страдзеч».  Тэррыторыя заказніка мае важнае значэнне ў першую чаргу для захавання лясных і водна-балотных птушак. 

  Мне ўпершыню давялося пабываць у гэтым заказніку,  адкрыць для сябе новыя прыродныя цуды нашай зямлі -- азёры Белае, Чорнае, Тайнае. Прайсці па адной з экалагічных сцяжын, паслухаць начныя савіныя песні-пужалкі.  А яшчэ паўдзельнічаць ў пабудове “шпакоўняў” - . незвычайных  хатак, якія прызначаліся не для птушак, а для маленькіх лясных грызуноў-чырвонакнажнікаў – сонь-палчкоў і арэшнікавых сонь.

Але спасцігаць веды пра свет нашых братоў меншых у гэтым невялікім падарожжы было б не так цікава, калі б не было побач сапраўдных рупліўцаў нашай прыроды --  кіраўніка Брэсцкага адзялення АПБ і галоўнага захавальніка “Палескай даліны ракі Буг” Андрэя Абрамчука  і яго жонкі – балотазнаўцы Марыны Абрамчук, арнітолагаў Сямёна Левага, Аляксандра Сербуна і Дзяніса Кіцеля.  З імі мы і сустрэлі прыход вясны.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.