Вы тут

Навальніца, парывісты вецер і нават град


У другой дэкадзе ўжо не будзе так цёпла, як раней. А на гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам, блізкім да кліматычнай нормы, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


Холад са Скандынавіі пачне гаспадарыць на тэрыторыі Беларусі ў сераду ўжо па поўнай праграме. Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. А ўдзень у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах пройдуць толькі кароткачасовыя дажджы. Прагназуецца, што тэмпература паветра ўначы на сераду панізіцца да мінус 2 — плюс 4 градусаў, а ўдзень будзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў. Чарговая сістэма франтальных раздзелаў з боку Заходняй Еўропы прынясе на тэрыторыю краіны кароткачасовыя дажджы і ў чацвер. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 цяпла, удзень чакаецца ад плюс 7 да плюс 13 градусаў, а па паўднёвым усходзе будзе да 15 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, бліжэй да выхадных да нас пачнуць паступаць няўстойлівыя паветраныя масы з паўночна-заходніх раёнаў Расіі. Таму ў пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 1 — плюс 5 градусаў, удзень будзе толькі 3—10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Холад са Скандынавіі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.