Вы тут

Сонейка на сенакосе


«На фота наш маленькі касец Іван, — піша мама гэтага сонечнага хлопчыка Кацярына Шыкула. — Тры гады запар, з самага нараджэння, ён падтрымлівае свайго татулю на спаборніцтвах па ручным сенакашэнні нізінных балот «Спораўскія сенакосы». Мой муж — сапраўдны майстар сенакоснай справы. І штогод на спаборніцтвах ён гэта пацвярджае. Хлопчыку вельмі хочацца быць падобным да свайго таты і навучыцца валодаць такім старажытным сялянскім інструментам. Пакуль ён толькі вучыцца трымаць касу, але ў хуткім часе, мы спадзяёмся, Ваня абавязкова стане сапраўдным памочнікам на сенакосе».


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.