Вы тут

Паплакаць карысна


Да нядаўнiх часоў навукоўцы i пiсьменнiкi нiяк не маглi дамовiцца на тэму слёз. У «Генрыху VI» Шэкспiр пiсаў, што «плач змякчае сiлу гора», а па словах амерыканскага пiсьменнiка Леманi Снiкета, усiм вядома, што добрая доўгая порцыя рову часцяком робiць сiтуацыю лепшай, нават калi абставiны нi кроплi не змянiлiся. Чарльз Дарвiн, з другога боку, лiчыў, што вытворчасць слёз (гэта значыць акт працяглага плачу) з'яўляецца проста бескарысным пабочным эфектам работы калявочных мышцаў. Ён лiчыў, што гэтыя мускулы павiнны час ад часу скарачацца, каб не перапаўняцца крывёю, а выгнанне слёз было проста ненаўмысным следствам гэтага эвалюцыйнага фiзiялагiчнага працэсу. Таксама ён прызнаваў, што плач дапамагае немаўлятам прыцягнуць увагу сваiх бацькоў.


Цяпер мы ведаем, што плач — прынамсi, калi плачуць дарослыя — гэта складаны фiзiялагiчны адказ на нейкi эмацыянальны стымул. Найбольш прыкметнай асаблiвасцю будуць, вядома, бягучыя слёзы, але сюды таксама ўваходзяць змены ў выразах твару i патэрнах дыхання. Галашэнне, напрыклад, адносiцца да хуткага ўдыху i выдыху, якiя часта суправаджаюць плач. З навуковага пункту гледжання такi плач адрознiваецца ад вылiвання слёз у адказ на хiмiчны раздражняльнiк, напрыклад, калi вам выпадкова трапляе ў вока што-небудзь вострае. Нават самi слёзы адрознiваюцца. У 1981 годзе псiхiятр з Мiнесоты Уiльям Фрэй II выявiў, што слёзы, выклiканыя сумнымi фiльмамi, утрымлiваюць больш бялку, чым слёзы, якiя пралiвалi пры наразаннi цыбулi. Паколькi ўсе мы калi-небудзь глядзелi камедыi цi як жанiх дае вясельную клятву сваёй нявесце, эмацыянальныя слёзы не абмяжоўваюцца меланхолiяй. I хоць усе мы ведаем, што такое плач i слёзы, радасныя i сумныя, навошта плачуць дарослыя — не вельмi зразумела.

Адна з iдэй заключаецца ў тым, што плач дарослага не моцна адрознiваецца ад плачу дзiцяцi, калi меркаваць аб яго сацыяльнай прыродзе. Iншымi словамi, магчыма, плач — гэта лiтаральны заклiк да ўвагi, спосаб заручыцца падтрымкай i дапамогай нашых сяброў, калi мы маем патрэбу ў iх больш за ўсё. Гэта спосаб паведамiць наш унутраны эмацыянальны стан, калi мы не можам цалкам яго сфармуляваць. Хоць гэта можа растлумачыць некаторыя формы плачу, многiя даследчыкi выявiлi, што дарослыя часта плачуць, калi знаходзяцца ў поўнай адзiноце. Таксама слёзы могуць служыць сродкам «другаснай ацэнкi», дапамагаючы людзям усвядомiць, наколькi яны зараз засмучаныя, зразумець уласныя пачуццi. Гэтая iдэя спрэчная, але некаторыя даныя яе падтрымлiваюць.

I яшчэ ёсць паняцце катарсiсу: плачу, якi вызваляе ад эмацыянальна стрэсавых сiтуацый. З гэтай iдэяй пагадзiўся б не толькi Шэкспiр, але i рымскi паэт Авiдый, якi пiсаў: «Плакаць — гэта палёгка, гора задавальняецца i зносiцца слязьмi». Знакамiты грэчаскi фiлосаф Арыстоцель пiсаў, што плач «ачышчае розум». У 1986 годзе, вывучаючы папулярныя амерыканскiя часопiсы i газеты, адзiн псiхолаг выявiў, што ў 94% артыкулаў на тэму плачу гаварылася, што ён дапамагае зняць псiхалагiчнае напружанне.

У 2008 годзе каля 4300 маладых людзей з 30 краiн прынялi ўдзел у даследаваннi, якое паказала, што большасць з iх адчуваюць сябе псiхiчна i фiзiчна лепш пасля плачу, хоць i не ўсе.

Некаторыя з iх не заўважылi нiякiх змен пасля сеансу слёз, некаторыя нават казалi, што iм стала горш. Рознiца, напэўна, заключаецца ў сацыяльным кантэксце: бывае, што чалавеку няёмка плакаць на людзях, напрыклад, ён мог бы адчуваць менш рашучасцi, чым калi плакаў бы адзiн цi ў прысутнасцi блiзкага сябра. У даследаваннi таксама гаворыцца, што, калi людзi спрабуюць задушыць або схаваць свой плач, яны таксама страчваюць пачуццё аблягчэння пасля гэтага.

Такiм чынам, фраза «добра паплакаць» не пазбаўленая сэнсу, але каб слёзы былi сапраўды эфектыўнымi, неабходная правiльная сацыяльная падтрымка. Гэта значыць, што дарослыя могуць плакаць роўна з тых жа прычын, што i немаўляты: у пошуках дапамогi сяброў i сям'i.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.