Вы тут

Новыя кіраўнікі ўзначалілі федэрацыі па тэнісе, валейболе і барацьбе


Новыя кіраўнікі ўзначалілі шэраг спартыўных федэрацый Беларусі па выніках пазачарговых справаздачна-выбарных канферэнцый, што адбыліся 18 мая ў Мінску.


Фота: mlyn.by

Беларускую федэрацыю тэніса ўзначаліў Сяргей Цяцерын. Ён змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Шакуціна, які ўзначальваў федэрацыю з 2012 года. Былому кіраўніку БФТ прапанавана прысвоіць званне ганаровага члена федэрацыі.

"Пад кіраўніцтвам Аляксандра Шакуціна выбудавана адзіная сістэма развіцця тэніса ў Беларусі, пачынаючы з матэрыяльных баз і заканчваючы спартыўнымі вынікамі. З'явіліся новыя трэнеры, а беларускія ігракі паспяхова выступаюць на міжнародных турнірах, з'явіліся новыя вельмі высокія рэзультаты. Хачу выказаць яму словы ўдзячнасці і запэўніць, што ўсе пачынанні будуць прадоўжаны", - сказаў Сяргей Цяцерын.

Змена кіраўніцтва адбылася таксама ў Беларускай федэрацыі валейбола, дзе Валянціна Шаева на пасадзе старшыні змяніў вопытны валейбольны арбітр міжнароднай катэгорыі Аляксандр Пясецкі. Алімпійскі чэмпіён па грэка-рымскай барацьбе Камандар Маджыдаў узначаліў Беларускую федэрацыю барацьбы.

Раней адбыліся выбары ў іншых федэрацыях. Новы кіраўнік і ў Беларускай федэрацыі лыжных гонак - ім стаў Аляксандр Каваленка. Беларускую федэрацыю біятлона ўзначаліў Андрыян Цыбульскі.

Як паведамлялася, перавыбраны на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў, кіраўніком Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў, прадоўжыць узначальваць Беларускі саюз канькабежцаў Мікалай Ананьеў.
 
БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.