Вы тут

Новы турнір для юных барцоў пачынаецца ў Беларусі


Спартыўныя восень у Беларусі пачнецца з унікальнага турніру. У краіне стартуе першая «Ліга храбрых». Арганізатары — Беларуская федэрацыя барацьбы і Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Спаборніцтвы пачнуцца 10 верасня на базе Мінскага гарадского цэнтра алімпійскага рэзерву па барацьбе імя Аляксандра Мядзведзя. У чым асаблівасці новага турніру і якія пытанні Ліга дапаможа вырашыць, расказаў Алім Селімаў, старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы. 


«Як заўсёды, цікавыя ідэі прыходзяць выпадкова. Неяк вечарам, глядзеў у інтэрнэце відэа дзіцячых спаборніцтваў па футболе ў рамкай нейкай лігі. Потым пераключыўся на барацьбу. І прамільгнула думка, што было б добра і ў нас стварыць дарослую барцоўскую лігу. Але, шчыра кажучы, у нашай краіне барацьба не на такім высокім узроўні, каб ёй цікавілася ўсё насельніцтва. Аднак, у апошні час усё больш дзяцей цікавяцца адзінаборствамі, адкрываюцца новыя школы, секцыі. І я падумаў, што было б класна стварыць у нас дзіцячую лігу. Расказаў сваю ідэю калегам, яны яе падтрымалі. Ведаючы як трапятліва ставіцца да такіх спаборніцтваў Прэзідэнцкі спартыўны клуб, я звярнуўся туды. І яны падключыліся да падрыхтоўкі. Вялікі дзякуй за тое, што нас пачулі. Я спадзяюся, што разам мы зробім вялікае дзіцячае свята», — расказвае Алім Селімаў. 

Ён падкрэслівае, што гэта ў першую чаргу свята для дзяцей. А для трэнераў — магчымасць убачыць спартыўны рэзерв. Для кіраўнікоў — зрэз работы барцоўскіх школ у рэгіёнах. Акрамя таго, «Ліга храбрых» прыцягне ўвагу да барацьбы дзяцей і іх бацькоў. Карацей, у выйгрышы застаюцца ўсе. 

«Мы павінны зрабіць усё, каб вярнуць да барацьбы цікавасць нашых дзяцей. Гэта асноўная задача і мэты лігі. Масавы, дзіцячы спорт — гэта аснова спорту вышэйшых дасягненняў. Чым больш дзяцей будуць займацца барацьбой сёння, тым больш прафесіяналаў у нас будзе заўтра. Мы, дарослыя, павінны паказваць дзецям, што барацьба — гэта крута, гэта цікава, што ў барацьбе можна шмат чаго дабіцца. Нам трэба іх навучыць сапраўднаму барцоўскаму братэрству. І такія святыя для кожнага барца рэчы мы можам перадаць праз гэтую Лігу. Гэтае выхаванне ў патрэбным ключы. Гэта выхаванне ў духу патрыятызму. На вялікіх спаборніцтвах без сцяга і гімна ты адчуваеш сябе сіратой. На шчасце, мне не даводзілася так выступаць. Але я магу зразумець, што адчуваюць спартсмены ў такой сітуацыі. На такіх вялікіх стратах патрыятызм аб’ядноўвае спартсменаў, трэнераў. І мы хочам гэтыя каштоўнасці прывіваць і дзецям. Для нас гэта зусім новы праект. І я сапраўды сказаць хвалююся, каб гэты праект атрымаўся і каб ён не толькі адзін сезон дзейнічаў, але і далей існаваў», — дзеліцца старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы. 

Дарэчы, такіх турніраў як «Ліга храбрых» на постсавецкай прасторы няма. У якім фармаце будзе дзейнічаць Ліга, якая аб’яднае тры віды барацьбы: вольную, грэка-рымскую і жаночую? У склад кожнай каманды (усе вобласці і горад Мінск) уваходзяць па 10 прадстаўнікоў кожнага віду барацьбы, па адным у кожнай вагавай катэгорыі. Такім чынам, у кожнай камандзе па 30 чалавек. У залік камандных вынікаў уключаюцца паядынкі ў трох відах барацьбы па выніках 30 схватак. Турнір праводзіцца па сістэме з прамым выбываннем ад 1/4 да фіналу, як камандныя спаборніцтвы. Удзельнікі лігі — хлопчыкі і дзяўчынкі 2007-2008 гадоў нараджэння. Плануецца, што ў месяц будзе праходзіць па два турніры Лігі. Дынамічна і ярка. 

Алім Селімаў падкрэслівае, што гэта будзе своесаблівае спартыўнае шоу — тое, чаго патрабуе сучасная спартыўныя аўдыторыя. «Калі ёсць шоу, то ёсць і аўдыторыя. Напрыклад, наш чэмпіянат краіны паглядзела больш за мільён чалавек. Прагляды былі не толькі з нашай краіны. Самае цікавае, што найменш праглядаў было з Беларусі. І гэта трэба выпраўляць, трэба паказваць, што барацьба гэта медалеёмкі від спорту, вельмі цікавы як для спартсменаў, так і для гледачоў», — адзначае ён. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: Лізавета ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.