Вы тут

Міжнародная канферэнцыя Nanomeeting-2017 адкрыецца ў БДУІР 30 мая


Канферэнцыя праводзіцца кожныя два гады. На гэты раз яна збярэ больш як 150 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Францыі, германіі, Італіі, Японіі, Сінгапура, Саўдаўскай Аравіі, Партугаліі і Карэі. Яе ўдзельнікі прадставяць перадавыя дасягненні ў галіне малекулярнай дыягностыкі, нана- і электрамагнетызму, а таксама фізікі і хіміі нанаструктур. Такія распрацоўкі прымяняюцца ў фатоніцы, біялогіі, электроніцы, медыцыне і крыміналістыцы.


Як адзначае арганізатар Nanomeeting-2017, прафесар Віктар Барысенка, маладыя навукоўцы БДУІР таксама могуць пахваліцца выбітнымі нанараспрацоўкамі. У якасці прыкладу ён прывёў сумесную працу Ганны Бандарэнкі  з Інстытутам фізікі Нацыянальнай акадэміі навук і кампаніяй SOL Instruments – нанаструктуры, якія дазваляюць устанавіць нават мінімальную колькасць арганічных рэчываў. Цяпер гэта распрацоўка прасоўваецца ў тых сферах, дзе патрабуюцца высокаадчувальныя датчыкі арганічных рэчываў, — крыміналістыцы, медыцыне, геалогіі…

30 мая ў пленарнай секцыі першым прагучыць даклад даследчыка з Берлінскага цэнтра матэрыялаў і энергіі імя Гельмгольца (Германія) "3D нанаархітэктуры ў энэрга- і біямедыцынскіх даследаваннях"

А на 31 мая ( з 17.00 да 18.30) запланаваная постэрная сесія, дзе беларускія і замежныя маладыя навукоўцы будуць візуальна прэзентаваць свае даследаванні. Такі інтэрактыўны фармат дапамагае знайсці партнёраў для далейшага навуковага супрацоўніцтва з усяго свету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.