Вы тут

Раім схадзіць


Лекцыя «Абстрактнае мастацтва ў Беларусі», свята ў аквапарку і выстава «Скарына – асветнік-гуманіст» – афіша «Звязды» з 29 мая па 4 чэрвеня.


Лекцыя «Без межаў. Абстрактнае мастацтва ў Беларусі»

Фота: pixabay.com

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: 31 мая, 19:00

Колькі каштуе: 5 р. – дарослыя, 2,50 р. – школьнікі, студэнты

Абстрактнае мастацтва ў Беларусі – вельмі важная частка сучаснай беларускай культуры. Гэты феномен сфарміраваўся ў 1910-я гады і на працягу ХХ стагоддзя меў вельмі дзіўную і своеасаблівую гісторыю ў культуры Беларусі. Каб зразумець усе складанасці і перамены, усе формы праявы абстрактнага мыслення ў выяўленчым мастацтве Беларусі, неабходна разумець сутнасць і значэнне гэтай з'явы ў сусветнай мастацкай культуры ХХ і ХХI стагоддзяў.

Асаблівасцю «беларускага абстракцыянізму» з'яўляецца не толькі праца з колерам і формай, але і спалучэнне фігуратыўнага і абстрактнага, канцэптуальнага і эксперыментальнага, сакральнага і зямнога. 

Лекцыя чытаецца ў рамках цыкла «ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве».


Свята «Вось яно якое, наша лета»

Фота: mch2014.com

Дзе: аквапарк «Лебядзіны»

Калі: 1 чэрвеня, 18:30

Колькі каштуе: уваход вольны

1 чэрвеня ў 18.30 касмічная станцыя «Dark Ride» у аквапарку «Лебядзіны» запрашае ўсіх на свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей «Вось яно якое, наша лета».

Вас чакае займальная шоу-праграма ад прадзюсарскага цэнтра, дрэсіраваныя сабачкі, майстар-клас «Мыльная феерыя», бяспройгрышная латарэя з касмічнымі прызамі і мноства сюрпрызаў.


Выстава «Скарына – асветнік-гуманіст»

Фота: nlb.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: 2-24 чэрвеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У аснове паказу – матэрыялы з фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: скульптурная выява Скарыны работы Эдуарда Астаф'ева, маляўнічы партрэт Скарыны, графічныя аркушы з выявай беларускіх асветнікаў-гуманістаў Ніколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сымона Полацкага.

Шырока прадстаўлены беларускі плакат, прысвечаны дзейнасці асветніка. У якасці прыкладу працягу традыцый кірылічнага друку, закладзеных Скарынам, экспануюцца фотавыявы кірылічных выданняў са збору музея.


Велашкола

Фота: ladyadvice.ru

Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)

Калі: па 31 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.

Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.


Выстава «Фарбы душы»

Фота: livelib.ru

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: па 4 чэрвеня

Колькі каштуе: 5 р. – дарослыя, 2,50 р. – студэнты, 2 р. – школьнікі, пенсіянеры

У гэтым годзе праекту «Фарбы душы» спаўняецца дзесяць гадоў. З 18 мая па 4 чэрвеня ён зноў збярэ ў выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно самых таленавітых майстроў Беларусі і блізкага замежжа.

Таксама на выставе прадстаўлены работы майстроў з каманды Capeline Club (Паліны Кузняцовай і Таццяны Івановай), якія дапамагалі экраннаму ўвасабленню вобразаў герояў класічнага рамана «Ганна Карэніна» ў новым тэлефільме Карэна Шахназарава. І на створаныя гэтай камандай капялюшыкі сапраўды варта зірнуць!


Выстава «Вялікі Рэмбрант»

Фота: Яўген Пясецкі

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 3 ліпеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 12 р., 6 р. – школьнікі; 15 р. (выхадны дзень), 7 р. – школьнікі (выхадны дзень)

5 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала сваю працу выстава «Вялікі Рэмбрант». Гэта першая поўнамаштабная выстава гравюры вялікага галандца Рэмбранта ў Мінску. Шэсцьдзесят дзевяць арыгінальных графюр прывезены ў музей з італьянскай прыватнай калекцыі Элізы Марэці.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.