З адзнакай!


Кніга-альбом «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» (аўтар А. Суша, выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі») атрымала Гран-пры XIV Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаў — удзельніц СНД.


На конкурс, што адбыўся 5 — 6 чэрвеня ў Маскве, кнігавыдаўцы Беларусі прадставілі кнігі па ўсіх заяўленых намінацыях і акрамя Гран-пры прывезлі дадому 5 дыпломаў I ступені, 3 дыпломы II ступені, 1 дыплом ІІІ ступені і 1 спецыяльны дыплом.

У прыватнасці, у намінацыі «Мая краіна» дыплом I ступені — у кнігі «Традыцыйны беларускі строй» М. Віннікавай, П. Багдан (Выдавецкі дом «Беларуская навука»), а ў намінацыі «Кніга для дзяцей і юнацтва» дыплом I ступені атрымала выданне «Чаму Вожык не стрыжэцца?» А. Пісьмянкова («Мастацкая літаратура»). У намінацыі «Надрукавана ў Садружнасці» дыплом I ступені дастаўся кнізе-альбому «Тураўская рапсодыя» (Выдавецтва «Чатыры чвэрці»). У намінацыі «Дыялог культур» дыплом II ступені прысуджаны кнізе «Сустрэчы з роднымі і блізкімі» (Выдавецкі дом «Звязда»). А ў намінацыі «Мастацтва ілюстрацыі» дыпломам II ступені адзначана багата ілюстраваная П. Татарнікавым кніга У. Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Пекла Рагнеды ды Касцюшкі» («Тэхналогія»).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.