Вы тут

«Заўсёды — ад першай да апошняй старонкi»


Антанiна Паўлаўна Аўрэйцэвiч з Маладзечна пачала выпiсваць «Звязду» пасля таго, як пайшла на пенсiю, каля 15 гадоў таму. Да гэтага ўвесь час брала пачытаць газету ў бiблiятэцы завода, на якiм прапрацавала ўсё жыццё.


— Я i зараз больш за ўсё люблю чытаць артыкулы з аповедам пра прадпрыемствы. Нiбыта зноў акунаюся ў тое рабочае жыццё, чую гудзенне матораў... Цiкава даведацца, якiя цяпер зносiны маюць кiраўнiкi з падначаленымi, як арганiзоўваюць працу i вольны час, што новае выпускаюць. Люблю пачытаць i аб падзеях у розных пунктах Беларусi. Аказваецца, не трэба нават за мяжу выязджаць: у нас тут столькi ўсяго цiкавага адбываецца!

Але ўсё гэта чытанне для душы, чым я займаюся ў вольны час, а летам яго не так i шмат. Самымi карыснымi для сябе лiчу старонкi з гаспадарчымi парадамi: iх збiраю ў асобную папку, а потым «эксперыментую» на агародзе. У цёплы сезон хацелася б, каб такiх тэм было больш. А наогул, заўсёды чытаю ўсё ад першай да апошняй старонкi, нават курсы валют i прагноз надвор'я.

Хачу сказаць вялiкi дзякуй усiм работнiкам газеты за тое, што яны з павагай ставяцца да свайго чытача, улiчваюць iнтарэсы i моладзi, i пажылых людзей. Многае з прачытанага я потым абмяркоўваю са сваiмi суседкамi або знаёмымi. Усе цяпер ведаюць, што калi сустрэнуць мяне ў аўтобусе, могуць смела да мяне падыходзiць: тэмы для размовы заўсёды знойдуцца!

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.