Вы тут

Раім схадзіць


Лекцыя «Травіята» – гісторыя кахання», Дзень культуры Казахстана, эка-маркет «Пастэрнак» і міжнародны фестываль старых і старадаўніх матацыклаў – афіша «Звязды» з 19 па 25 чэрвеня.


Лекцыя «Травіята» – гісторыя кахання»

Фота: today.kz

Дзе: клуб інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатыў» (вул. Герцэна, 2А)

Калі: 19 чэрвеня, 19:00

Колькі каштуе: 15 р. – дарослыя, 10 р. – школьнікі, студэнты

Пастаўленая ў 1853 годзе ў венецыянскім тэатры La Fenice «Травіята» з трэскам правалілася пры першым выкананні. Аднак усё роўна несмяротнае тварэнне Джузэпэ Вердзі стала неўзабаве адной з найбольш папулярных опер у гісторыі гэтага жанру.

Лектар Алена Гарахавік.


Дзень культуры Казахстана

Фота: vecher.kz

Дзе: Верхні горад

Калі: 24 чэрвеня, 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

У праграме свята: майстар-клас нацыянальнай кухні, гульні, тэатралізаванае выступленне, прызавыя віктарыны і танцавальны флэшмоб.

Хэдлайнер мерапрыемствы рок-гурт «CherMen» з неверагодным сімфа-рок шоу «Гісторыя дракона».


Эка-маркет «Пастэрнак»

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 24-25 чэрвеня, 11:00

Колькі каштуе: 6 р.

У гэтым годзе на фестывалі «Пастэрнак» будзе самы вялікі фуд-корт за ўсю яго гісторыю. Частаваць гасцей будуць 40 удзельнікаў, і ўсё гэта здаровае харчаванне са свежых прадуктаў, вегетарыянскае меню, фермерская прадукцыя.

На фестывалі будзе прадстаўлена італьянская, грузінская, беларуская, індыйская кухня. Госці змогуць паспрабаваць рэдкія прадукты і стравы.

Таксама на фестывалі будзе арганізавана зона кулінарных майстар-класаў, дзе ўсе жадаючыя змогуць прадэгуставаць прадукцыю, прыняць удзел у прэзентацыі.


Міжнародны фестываль старых і старадаўніх матацыклаў «Кола часу»

Фота: bikepost.ru

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: 24 чэрвеня, 10:00

Колькі каштуе: бясплатна

Гэта будзе гарадское свята для ўсёй сям'і. Гэта будзе сапраўдны музей «на адзін дзень» з віктарынамі і майстар-класамі ад партнёраў. І не забудзьцеся пра конкурс-паказ «RETRO-fashion», у якім могуць удзельнічаць усе жадаючыя, якія прыйшлі ў рэтра-строях.


Майстар-класы па танцах і фітнесу

Фота: medikent.com.tr

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.


Выстава «Скарына – асветнік-гуманіст»

Фота: nlb.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 24 чэрвеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У аснове паказу – матэрыялы з фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: скульптурная выява Скарыны работы Эдуарда Астаф'ева, маляўнічы партрэт Скарыны, графічныя аркушы з выявай беларускіх асветнікаў-гуманістаў Ніколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сымона Полацкага.

Шырока прадстаўлены беларускі плакат, прысвечаны дзейнасці асветніка. У якасці прыкладу працягу традыцый кірылічнага друку, закладзеных Скарынам, экспануюцца фотавыявы кірылічных выданняў са збору музея.


Велашкола

Фота: ladyadvice.ru

Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)

Калі: па 31 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.

Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.