Вы тут

Новы творчы конкурс абвясцiла ток-шоу «Дзень у вялiкiм горадзе»


Новы творчы конкурс абвясцiла для сваiх гледачоў ток-шоу «Дзень у вялiкiм горадзе», што выходзiць на «Беларусь 1». У сацыяльных сетках Фэйсбук i Iнстаграм усiх ахвотных запрашаюць дзялiцца сваiмi кароткiмi (да 40 секундаў) летнiмi вiдэазапiсамi.


Як сцвярджаюць аўтары праекта, расказваць у вiдэаконкурсе #маёлетагэта можна пра любыя летнiя моманты, ад заняткаў актыўнымi вiдамi спорту да спакойнага сямейнага адпачынку на дачы, ад падрыхтоўкi да водпуску да ўспамiнаў з мiнулага лета. Галоўнае патрабаванне — праявiць палёт фантазii i нестандартны падыход! Пераможцу конкурсу чакае запрашэнне ў тэлекафэ i ўзнагароджанне ў прамым эфiры, яшчэ адзiн з самых творчых удзельнiкаў атрымае спецыяльны прыз ад радыёстанцыi «Радыус-FM».

Больш падрабязна пра ўмовы i тэрмiны конкурсу можна прачытаць на афiцыйных старонках «Дня ў вялiкiм горадзе» ў сацсетках.

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Якое ваша лета?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.