Вы тут

«Хачу ўспомніць беларускую мову»


Сяргей Валодзін працуе на «Магілёўхімвалакне» начальнікам цэха дыметылтэрэфталату №4 (ДМТ-4) вытворчасці арганічнага сінтэзу. Успамінае, што, калі ў канцы 90-х вучыўся ў Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (цяпер гэта ўніверсітэт харчавання), выкладчык па цеплатэхніцы чытаў лекцыі выключна на беларускай мове. «Спачатку шмат чаго было не зразумела, але потым так унік, што нават дагэтуль некаторыя словазлучэнні накшталт «шчыльнасць вонкавай плыні» засталіся ў галаве, — усміхаецца наш чытач. — Ды і стымул быў. Тым, хто здаваў экзамен на роднай мове, выкладчык дадаваў бал».


Дарэчы, Сяргей Валодзін змяніў на пасадзе свайго былога кіраўніка і настаўніка Пятра Салаўёва, які зараз з'яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе і сувязі. Вясной камісія парламента правяла на прадпрыемстве выязное пасяджэнне, а «Звязда» як раз асвятляла гэтую падзею. Сяргей кажа, што яму цікава будзе і ў далейшым адсочваць дзейнасць заканатворцаў. А яшчэ ён чакае ад «Звязды» ўсебаковага асвятлення мясцовых і сусветных навін, аналізу палітычных абставін, цікавых спартыўных аглядаў. Ён, дарэчы, і сам тэнісіст, праўда, на аматарскім узроўні.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.