Вы тут

Сезон клубніц у Лунінецкім раёне працягнецца яшчэ каля тыдня


Сезон клубніц у Лунінецкім раёне працягнецца яшчэ каля тыдня.


Сёлета, у параўнанні з мінулым годам, ураджай гэтай салодкай ягады выдаўся вельмі добрым. Па словах эканаміста Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства Аксаны Сайко, згодна з апошняй інфармацыяй, нарыхтавана ўжо 195 тон клубніц. Для параўнання: у мінулым годзе на тую самую дату ў «актыве» было 119,9 тоны ягад, а за ўвесь леташні сезон атрымалася нарыхтаваць 123,1 тоны клубніц. У ліку 195 тон — 7,2 тоны адборнай, «калібраванай» ягады. Як расказала далей Аксана Пятроўна, зараз штодня на адвозцы нарыхтаваных клубніц на перапрацоўчыя прадпрыемствы занятыя ад 14 машын і больш. Закупачныя цэны на таварную ягаду — да двух рублёў (1,5—1,6, 1,7—1,8 рубля). Клубніцы для кансервавай галіны ў скрыні прымаюць па 50 капеек, для вінаробства ў бочкі — па 30 капеек.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Клубніцы сёлета парадавалі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.