Вы тут

Беларусь разлічвае на канструктыўны дыялог па нафтагазавым пытанні


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Маскве.


— Спадзяюся на далейшае канструктыўнае ўзаемадзеянне нашых галіновых міністэрстваў адносна фарміравання агульнага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што раней у Санкт-Пецярбургу бакі ўзгаднілі стратэгію ўзаемадзеяння ў гэтай сферы да 2025 года.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Расія арыентуюцца на далейшае ўмацаванне палітычнага і эканамічнага партнёрства. «Сёння мы праводзім найбольш актуальныя і маштабныя мерапрыемствы ў нашых двухбаковых адносінах — пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета і Форум рэгіёнаў. Прысутнасць на гэтых пляцоўках вялікай колькасці прадстаўнікоў буйных прадпрыемстваў і арганізацый з Беларусі і Расіі з'яўляецца сведчаннем цесных сувязяў двух брацкіх народаў, дэманстрацыяй узаемнай нацэленасці на далейшае ўмацаванне палітычнага і эканамічнага партнёрства», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

— Мы пацвердзілі гатоўнасць працягваць канструктыўны дыялог, вырашаць самыя вострыя пытанні па ўсіх напрамках супрацоўніцтва. Нашы дзяржавы маюць намер цалкам задзейнічаць саюзны патэнцыял для ўстойлівага развіцця і павышэння ўзроўню дабрабыту брацкіх народаў, — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы: «Думаю, гэта разумная прапанова. Давайце даручым. Мы пратакольна зробім такі запіс».

Па выніках пасяджэння Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы былі прыняты рашэнні па дзевяці пытаннях. Удзельнікі падпісалі пастановы: аб захаванні патэнцыялу машынабудаўнічага комплексу Саюзнай дзяржавы, аб супрацоўніцтве ў сферы аграпрамысловага комплексу, аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за 2016 год, а таксама аб ходзе выканання Прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву.

Акрамя таго, былі ўхвалены пастановы аб ходзе выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016—2017 гады, аб старшыні Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы і аб асноўных пытаннях да пасяджэнняў ВДС на 2017 год.

Таксама былі падпісаны дзве рэзалюцыі: аб выніках рэалізацыі Канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2011—2015 гады і аб ходзе выканання рашэнняў Вышэйшага дзяржаўнага савета.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У бок агульнага рынку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.