Вы тут

Макей: У рамках "Хельсінкі-2" магчымы пераход да перамоў


У рамках прапанаванай беларускім бокам канцэпцыі па арганізацыі новага міжнароднага форуму па аналогіі з Хельсінкскім працэсам магчымы пераход ад ваяўнічай рыторыкі да працэсу перамоў. Аб гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1".


Фота: БЕЛТА

Па словах міністра, высунутая кіраўніком беларускай дзяржавы ініцыятыва працэсу "Хельсінкі -2" вельмі своечасовая і актуальная. "У бліжэйшай будучыні мы (у свеце) зразумеем настойлівую неабходнасць больш хуткага адыходу ад ваяўнічай рыторыкі і пераходу да працэсу перамоў, да пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў назапашаных праблем. І зрабіць гэта можна будзе ў рамках канцэпцыі "Хельсінкі-2", - упэўнены Уладзімір Макей.

Кажучы аб старшынстве Беларусі ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве, якое праходзіць пад лозунгам прасоўвання сумяшчальнасці ў большай Еўропе, міністр адзначыў, што беларуская пазіцыя нацэлена на неабходнасць вырашэння існуючых праблем. "Вядома, мы разумеем, што мы не можам адразу ж арганізаваць прамыя перамовы, звязаныя з заключэннем нейкіх юрыдычна абавязваючых пагадненняў паміж, напрыклад, ЕАЭС і Еўрасаюзам. Але пачынаць трэба з малога, паступова, крок за крокам", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Мы зацікаўлены ў тым, каб нашы стандарты зблізіліся, каб мы гандлявалі па адзіных правілах. Калі мы будзем прасоўвацца паступова, крок за крокам у гэтым плане, то, я перакананы, што паўстане і большае разуменне неабходнасці ўзаемадзеяння паміж еўразійскай і еўрапейскай эканамічнай прасторай", - заявіў Уладзімір Макей.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.