Вы тут

Раім схадзіць


Спартыўнае свята «Звязды», фестываль авіяцыйнага спорту #Пронебо,  Дзень культуры Фінляндыі і ранішняя Ваджра-ёга – афіша з 28 па 30 ліпеня.


Спартыўнае свята «Звязды»

Дзе: спартыўная пляцоўка сталічнага Ліцэя №1 (праспект Газеты «Звязда», 6А)

Калі: 29 ліпеня, 11.00

Колькі каштуе: уваход вольны

Запрашаем вас, шаноўныя чытачы, вашых блізкіх і сяброў на актыўнае свята, дзе вы зможаце паспаборнічаць у гіравым спорце і варкаўце, паўдзельнічаць у майстар-класах ад рэкардсмена Гінеса (аўтара больш як 100 сілавых рэкордаў!) Вячаслава Харанекі і ўбачыць гульню найлепшага міні-футбольнага клуба краіны "Сталіца"! Вас чакае мора спартыўнага драйву, падарункі ад газеты "Звязда", аўтограф-сесія са знакамітымі спартсменамі, фотазона, прыемная музыка і сяброўская атмасфера!

План мерапрыемства

11.00 - 11.20 адкрыццё

• экскурс у гісторыю газеты, якая дайшла да нашых дзён

• прывітальнае слова рэдактара

• музычнае выступленне вучняў

11.30 - 12.00 майстар-клас па гіравым спорце

• прывітальнае слова рэкардсмена Гінеса Вячаслава Харанекі

• майстар-клас з гірамі і конкурсы

12.00 - 12.30 спаборніцтвы па гіравым спорце (рывок)

• пляцоўка для гіры ў 16 кг

• пляцоўка для гіры ў 24 кг

12.30 - 13.00 майстар-клас па воркаўту

13.00 - 14.00 майстар-клас па міні-футболе ад МФК "Сталіца"

• майстар клас з удзелам дзяцей

• аўтограф-сесія

• футбольны матч паміж вучнямі і журналістамі

Заканчэнне мерапрыемствы

• падвядзенне вынікаў

• узнагароджанне


Фестываль авіяцыйнага спорту #Пронебо

Фота: afisha.tut.by

Дзе: аэрадром Баравая

Калі: 29 ліпеня, 10:00. 30 ліпеня, 10:00

Колькі каштуе: уваход вольны

Гэта самы буйны ў Беларусі авіяфестываль, арганізатарам якога выступае Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту. У мерапрыемстве задзейнічаны самыя розныя лятальныя апараты — ад паветраных шароў да сучасных верталётаў.


Класіка каля Ратушы

Фота: family.by

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: 29 ліпеня, 20:30

Колькі каштуе: уваход вольны

У суботу пройдзе чацвёрты з васьмі запланаваных на цяперашняе лета канцэртаў фестывалю «Класіка каля Ратушы з velcom». На гэты раз ансамбль ударных інструментаў Grig Percussion Group, канцэртны аркестр "Няміга" і квінтэт Jazzology запрашаюць слухачоў на "Гульню ў класікі".


Выстава "Спакон вякоў. Мроі Купалля"

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Калі: 28 і 29 ліпеня, 09:45 — 17:45

Колькі каштуе: для дарослых — 60 капеек, для школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў — 35 капеек

З 15 ліпеня па 8 жніўня 2017 года музей запрашае наведаць выставу жывапісных работ Віктара Маркаўца "Спакон вякоў. Мроі Купалля". Яна прымеркавана адразу да дзвюх юбілейных дат: 70-годдзя з дня нараджэння мастака і 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.


Дзень культуры Фінляндыі

Дзе: Верхні горад

Калі: 29 ліпеня, 12.00 — 22.00

Колькі каштуе: уваход вольны

У рамках Дзён нацыянальных культур мінчане змогуць трапіць у Фінляндыю, не пакідаючы беларускай сталіцы. Гасцей фестывалю чакае тэатралізаванае прадстаўленне "Губернатарскі баль", свята фінскай культуры, танцавальная праграма і майстар-класы.


Ранішняя Ваджра-ёга

Дзе: Дом Фішара (Мінск, праспект Незалежнасці, 84А)

Калі: 29 ліпеня, 10:00

Колькі каштуе: 8 рублёў

У выніку заняткаў напружанасць зменіцца лёгкасцю, цела стане пластычным, розум — лёгкім. У занятак уключаны медытацыі, дыхальныя практыкі, сузіранне, практыка формаў цела, ёгічнай тэхнікі масажу ўнутраных органаў. Удзел толькі па папярэднім запісе: + 375-17-268-80-83, + 375-25-922-82-38. Пры сабе мець кілімок і зручную вопратку.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

«...бярэш чалавека і яго лёс, а потым у касцюме едзеш на фестываль».

Грамадства

Як дзяўчына-кінолаг трэніруе сабак

Як дзяўчына-кінолаг трэніруе сабак

Гэтых дзвюх сябровак у кіналагічным цэнтры Узброеных Сіл ведаюць усе.

Грамадства

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Быць у працэсе пошуку — нармальны стан любога дзіцяці.