Вы тут

Што зменіцца ў Беларусі 1 лістапада


Павысіцца бюджэт пражытачнага мінімуму

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у разліку на месяц складзе Br214,21. Гэта ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 26 кастрычнiка 2018 года №79. Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складзе Br237,21; пенсіянераў — Br163,93; студэнтаў — Br207,30; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br139,79; дзяцей ад 3 да 6 гадоў — Br191,09; дзяцей ад 6 да 18 гадоў — Br233,56. У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лістапада павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда першай групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; дзярждапамогі на дзяцей.

Вырастуць працоўныя пенсіі

Працоўныя пенсіі павялічацца на 5,3 працэнта. Адпаведны ўказ №419 «Аб павышэнні пенсій» Прэзідэнт Беларусі падпісаў 23 кастрычніка. Дакументам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 лістапада 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне. Пераразлік ажыццяўляецца шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у Рэспубліцы Беларусь, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.

Павялічацца памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

Таксама з лістапада ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп. Так, да прыкладу, для працаздольнага насельніцтва яны складуць 446,02 рубля, для пенсіянераў — 349,35 рубля, для студэнтаў — 328,98 рубля. Гэтыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2019 года.

Падаражэюць цыгарэты

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Напрыклад, сярод цыгарэт ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" на 3 капейкі падаражэе "Прэм'ер QS", Minsk city QS, Minsk capital QS. Даражэйшымі на 5 капеек стануць Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Silver, Pall Mall Azure. Цыгарэты Pall Mall Demi Blue і Pall Mall Demi Azure паднімуцца ў кошце на 10 капеек, Rothmans Demi Click Purple - на 15 капеек. Таксама падаражэнні закрануць тытунёвую прадукцыю іншых вытворцаў.

Ryanair і Wizz Air зменяць правілы правозу багажу

Так, цяпер на борт авіякампаніі Ryanair можна ўзяць бясплатна толькі маленькую ручную паклажу памерам не больш як 40×20×25 сантыметраў. З 1 лістапада перавозчык будзе лічыць вялікую ручную паклажу платным багажом.

Габарыты ручной паклажы, якую можна бясплатна перавезці самалётамі авіякампаніі Wizz Air, таксама стануць меншымі. Яны будуць складаць 40×30×20 см. Прадметы большага памеру неабходна будзе здаць у багаж і даплаціць.

Узрасце плата за аўтастаянкі ў Мінску

Павялічыцца плата за захоўванне транспарту на плоскасных аўтастаянках. Кошт узрасце з Br30 да Br34 у месяц.

У сталіцы адновіцца трамвайны рух у напрамку чыгуначнага вакзала

Аднаўляецца работа трамвайных маршрутаў № 1 “Зялёны Луг - пл. Мяснікова”, № 4 “Возера - пл. Мяснікова”, № 7 “Серабранка - пл. Мяснікова”. Адначасова адмяняецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 901 “Дружная - Камароўскі рынак”.

Павышаюцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $137,5 да $152 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $75,6 да $83,6 за 1 т, на таварныя бензіны - з $41,2 да $45,6 за 1 т.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».

Спорт

Вяслярка Вольга Худзенка: Я яшчэ не хутка спынюся

Вяслярка Вольга Худзенка: Я яшчэ не хутка спынюся

Пра слёзы, пот і перамогі самага беларускага віду спорту.