Бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout», адукацыйны фэст «Remara», зорная экскурсія і дабрачынная акцыя «Дарога дадому» – афіша «Звязды» з 7 па 13 жніўня.
Дзе: стадыён гімназіі №42 Мінска
Калі: 9, 16, 23, 30 жніўня, 18:30 і 19:30
Колькі каштуе: бясплатна
На бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout» можа трапіць любы жадаючы. Кожную сераду на стадыёне 42 гімназіі будуць праводзіцца заняткі па фітнесу ў 18:30 і ёзе ў 19:30.
Усё, што вам спатрэбіцца, – добры настрой, дыванок і вада.
Дзе: Хутар у Раўбічах
Калі: 9-12 жніўня, 11:00
Колькі каштуе: 15 р. – на фестывальны дзень (12 жніўня), 25 р. – на гульню і фестывальны дзень (9-12 жніўня)
9-11 жніўня адбудзецца ролевая гульня, дзе ўсе ўдзельнікі зоймуць сваё месца ў гульнявой дзяржаве, атрымаюць пашпарты і няшмат грошаў, каб дамовіцца і пабудаваць краіну сваёй мары.
12 жніўня пройдзе адукацыйны фестываль з лепшымі экспертамі грамадзянскай супольнасці, фудкортамі і музычным суправаджэннем.
Уваход па запрашэннях (неабходна запоўніць форму).
Дзе: Мінск
Калі: 11 жніўня, 22:45
Колькі каштуе: 8 р.
Чаму ў Вялікай мядзведзіцы такі даўгі хвост? Якім сузор’ем называлі старажытныя грэкі пачвару, якой збіраліся прынесці ў ахвяру прыгажуню Андрамеду і як удалося выратаваць яе Персею? Хто такія сёстры Грайі? Чаму цар Акрысій трымаў сваю дачку Данаю ў падземным палацы? У каго ператвараўся Зеўс, каб патрапіць да зямных прыгажунь? Пра гэта i пра шмат іншых цікавостак мы даведаемся на зорнай вечаровай экскурсіі «Неба над Менскам».
Запіс у групу: +37529-776-40-05, +37529-704-00-18.
Дзе: парк «Цівалі»
Калі: 12 жніўня, 13:00
Колькі каштуе: бясплатна
Грамадскае аб'яднанне «Эгіда» і брэнд кармоў для хатніх жывёл «PURINA» запрашаюць усіх неабыякавых мінчукоў на летнюю дабрачынную выставу бяздомных жывёл «Дарога дадому».
12 жніўня ў парк прыедуць 100 сабак і катоў, якія будуць чакаць сустрэчы з адказнымі гаспадарамі. З 13:00 да 18:00 госці змогуць бліжэй пазнаёміцца з чатырохногімі ўдзельнікамі акцыі, а валанцёры з радасцю распавядуць аб сваіх падапечных і дадуць мноства каштоўных рэкамендацый.
Усіх новых уладальнікаў, якія сустрэнуць сваіх гадаванцаў на дабрачыннай выставе, чакаюць падарункі ад брэнда «PURINA» і бясплатныя кансультацыі ветэрынара.
Дзе: парк Перамогі
Калі: 13 жніўня, 09:00
Колькі каштуе: бясплатна
Кожнаму жадаючаму трэба прабегчы ўсяго 5 кіламетраў, а арганізатар – кампанія «Takeda» – пералічыць за кожнага, хто зарэгіструецца і выйдзе на старт, 5 беларускіх рублёў у дабрачынны фонд «Дотык жыцця» для дзяцей з анкагематалагічнымі захворваннямі.
Неабходная рэгістрацыя.
Дзе: Дом Ван Гога
Калі: па 1 кастрычніка, 12:00-22:00
Колькі каштуе: 7 р., ільготны квіток — 4 р.
У Мінску ў Доме Ван Гога праходзіць выстава рэпрадукцый вялікага постімпрэсіяніста.
Старадаўняя мэбля для экспазіцыі была дастаўлена напрамую з Галандыі. Цэнтрам натхнення для гасцей стане старая французская лодка, падвешаная да столі, на якой намалявана зорнае неба з аднайменнай карціны Ван Гога «Зорная ноч». Акрамя гэтага, кожную гадзіну для гасцей транслюецца дакументальны фільм пра жыццё геніяльнага мастака.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?