Вы тут

У БДУ падвялі вынікі залічэння на дзённую платную форму навучання


Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,5 чалавека на месца (у 2016 годзе быў 1,3). Усяго на першы курс залічаны 1912 абітурыентаў. Сярод іх 187 чалавек скончылі з адзнакай сярэднюю школу або сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы (у 2016 годзе — 151). Больш як 300 балаў маюць 28% ад агульнай колькасці абітурыентаў, якія паступалі па выніках трох сертыфікатаў ЦТ (у 2016 годзе — 27%).


Як і прагназаваў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў, прахадныя балы выраслі не толькі на бюджэтнай, але і на платнай форме навучання. Прычым на прыродазнаўчых спецыяльнасцях рост адбыўся даволі істотны.

Самыя высокія прахадныя балы на прыродазнаўчым профілі былі зафіксаваныя на спецыяльнасцях «інфарматыка» — 300 (у 2016 годзе — 237); «прыкладная інфарматыка» — 293 (у 2016 годзе — 254); «прыкладная матэматыка» — 291 (у 2016 годзе — 237); «хімія лекавых злучэнняў» — 288 (у 2016 годзе — 262); «актуарная матэматыка» — 282 (у 2016 годзе — 209); «фундаментальная хімія» — 278 (у 2016 годзе — 283); «камп'ютарная матэматыка і сістэмны аналіз» — 277 (у 2016 годзе — 198); «камп'ютарная бяспека» — 267 (у 2016 годзе — 182); «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» — 258 (у 2016 годзе — 178); «матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі» — 254 (у 2016 годзе — 195); «эканамічная кібернетыка» — 252 (у 2016 годзе — 218).

На сацыяльна-эканамічным і гуманітарным профілях лідзіруюць: «інфармацыя і камунікацыя» — 336 (было 316); «міжнароднае права» — 326 (было 322); «лінгвакраіназнаўства» — 309 (было — 315); «правазнаўства» — 290 (было 307); «міжнародныя адносіны» — 281 (было — 317); «бізнес-адміністраванне» — 274 (было 243); «сацыяльныя камунікацыі» — 272 (было 220); «кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» — 267 (было 261); «мытная справа» — 265 (было 245); «сусветная эканоміка» — 264 (было 255); «менеджмент» (кірунак — менеджмент у сферы міжнароднага турызму) — 262 (у 2016 годзе — 249).

Як бачна, парог для паступлення на некаторыя звышпрэстыжныя ў моладзі спецыяльнасці факультэта міжнародных адносін на платнай форме навучання нават знізіўся ў параўнанні з папярэднім годам. У той час як на бюджэтнай форме навучання там быў устаноўлены сёлета абсалютны рэкорд: нагадаем, што для паступлення на спецыяльнасці «міжнароднае права» і «міжнародныя адносіны» трэба было набраць 384 балы з 400 магчымых. А на платнай форме навучання парог на «міжнародных адносінах» аказаўся на 100 пунктаў ніжэйшы

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: «Камп'ютарная бяспека» падрасла на 85 пунктаў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Сваім вопытам дзеляцца чэшскія спецыялісты.

Грамадства

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я Бабак расказала, як яны дзеляць дамашнія абавязкі, дзе збіраюцца падпрацоўваць і хто першы ідзе мірыцца.

Грамадства

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

«Звязда» пагутарыла з афіцыйным прадстаўніком МНС Віталем НАВІЦКІМ.

Эканоміка

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Гэта адна з найбольш важных даходных пазіцый для бюджэту.