Вы тут

З 17 жніўня ў фонд запасу рыбалоўных угоддзяў пяройдзе ўчастак Дняпра


Рыбалоўнымі ўгоддзямі фонду запасу сталі ўчасткі некаторых вадацёкаў, якія раней знаходзіліся ў падпарадкаванні арандатараў. Цяпер грамадзяне могуць рыбачыць там бясплатна, паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.


У Браслаўскім раёне з арэнды выключаны 10 кіламетраў ракі Заходняя Дзвіна (у межах раёна), у Пастаўскім раёне — 5 кіламетраў ракі Страча (ад вытоку з возера Малыя Швакшты да моста каля вёскі Дуброўшчына), у Лоеўскім раёне — участак Дняпра працягласцю 10 кіламетраў (ад вёскі Каменка, лесаскладу — уніз па цячэнні да вёскі Шчытцы).

З 17 жніўня ў фонд запасу рыбалоўных угоддзяў пяройдзе 13-кіламетровы ўчастак Дняпра ў Рэчыцкім раёне (ад газаправода, размешчанага ў 500 метрах уверх па цячэнні ад населенага пункта Унорыца, і ўніз па цячэнні да чыгуначнага моста).

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №247 ад 11.07.2017, вадацёкі ў арэнду прадастаўляцца больш не будуць. З дзеючых дагавораў арэнды рэк арганізацыя платнага аматарскага рыбалоўства будзе выключана.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.