Святочнае мерапрыемства да 100-годдзя з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля, казкі на стужках, эка-маркет «Пастэрнак» – афіша «Звязды» з 21 па 27 жніўня.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)
Калі: 23 жніўня, 17:00
Колькі каштуе: бясплатна
Урачыстае адкрыццё дзвюх экспазіцый у адзін дзень Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прызначыў невыпадкова: даследчыкі адзначаюць пэўнае падабенства лёсаў Янкі Брыля і Пімена Панчанкі.
На экспазіцыях будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея (фатаграфіі, рукапісы, лісты, кнігі), прадметы з асабістых архіваў Пімена Панчанкі і Янкі Брыля. Усё гэта дасць магчымасць прасачыць жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.
Дзе: «Duplex Art Studio» (пр-т Дзяржынскага, 9)
Калі: 23 жніўня, 18:30
Колькі каштуе: 8 р.
Праект «Дыяфільм live» запрашае дзяцей ад 3-х год і дарослых на сямейны паказ дыяфільмаў з жывой агучкай.
Гэтае мерапрыемства падыходзіць для ўсёй сям'і. Бацькі змогуць пагрузіцца ў цудоўныя ўспаміны свайго дзяцінства, калі звычайная белая прасціна станавілася парталам у казачныя светы. Дзеці пачуюць новыя або ўжо забытыя старыя казкі, выкананыя незвычайным для іх спосабам.
Дзе: Палац спорту (пр-т Пераможцаў, 4)
Калі: 23 жніўня, 18:30
Колькі каштуе: бясплатна
Хочаце правесці апошнія дні лета з карысцю? Эка-маркет «Пастэрнак» чакае вас. Тут ведаюць, як адпачыць усёй сям'ёй. Вас чакае мора уражанняў, маса эмоцый, вялікі выбар смачнай і здаровай ежы, шмат экалагічных тавараў, а таксама прыемныя розыгрышы і конкурсы.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)
Калі: па 20 верасня, 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з творамі вядомых польскіх мастакоў, але і з’яўляецца прэзентацыяй Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках, размешчаных у Падляскім ваяводстве, бліжэйшым (разам з Люблінскім) па суседству з Беларуссю.
Дзе: стадыён гімназіі №42 Мінска
Калі: 16, 23, 30 жніўня, 18:30 і 19:30
Колькі каштуе: бясплатна
На бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout» можа трапіць любы жадаючы. Кожную сераду на стадыёне 42 гімназіі будуць праводзіцца заняткі па фітнесу ў 18:30 і ёзе ў 19:30.
Усё, што вам спатрэбіцца, – добры настрой, дыванок і вада.
Дзе: Дом Ван Гога
Калі: па 1 кастрычніка, 12:00-22:00
Колькі каштуе: 7 р., ільготны квіток — 4 р.
У Мінску ў Доме Ван Гога праходзіць выстава рэпрадукцый вялікага постімпрэсіяніста.
Старадаўняя мэбля для экспазіцыі была дастаўлена напрамую з Галандыі. Цэнтрам натхнення для гасцей стане старая французская лодка, падвешаная да столі, на якой намалявана зорнае неба з аднайменнай карціны Ван Гога «Зорная ноч». Акрамя гэтага, кожную гадзіну для гасцей транслюецца дакументальны фільм пра жыццё геніяльнага мастака.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?