Вы тут

Стаўка рэфінансавання з 13 верасня складзе 11,5% гадавых


Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб зніжэнні з 13 верасня 2017 года стаўкі рэфінансавання з 12 да 11,5 працэнта гадавых і ставак па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў з 14 да 13 працэнтаў гадавых.


Фактычная інфляцыя працягвае змяншацца. У жніўні 2017 года ў гадавым выражэнні прырост спажывецкіх цэн ацэньваецца на ўзроўні крыху ніжэй за 6 працэнтаў, базавая інфляцыя – каля 5 працэнтаў у гадавым выражэнні.

Знаходжанне на працягу доўгага часу тэмпаў прыросту спажывецкіх цэн у вузкім дыяпазоне (6,0 – 6,5 працэнта) адлюстроўвае ўстойлівасць працэсаў запаволення інфляцыі і даволі высокую верагоднасць яе захавання на гэтым узроўні ў бліжэйшыя месяцы.

Пры гэтым значных рызык для паскарэння росту цэн з боку манетарных фактараў, а таксама плацежнага балансу і валютнага рынку ў сярэднетэрміновай перспектыве не прасочваецца.

Тэмпы росту грашовай прапановы застаюцца ўмеранымі (прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў ліпені 2017 года ў гадавым выражэнні склаў 7,8 працэнта) і адпавядаюць попыту эканомікі на грошы на фоне аднаўлення дзелавой актыўнасці (валавы ўнутраны прадукт за студзень – ліпень 2017 года вырас на 1,1 працэнта).

Паляпшэнне сальда знешняга гандлю (за студзень – чэрвень 2017 года склалася на ўзроўні 0,4 млрд. долараў ЗША) і збалансаванасці плацежнага балансу спрыяе захаванню на валютным рынку чыстай прапановы замежнай валюты і падтрыманню стабільнасці абменнага курсу беларускага рубля.

У цэлым чакаецца, што па выніках 2017 года прырост спажывецкіх цэн не перавысіць 7 працэнтаў. Магчымасці далейшага паступальнага зніжэння працэнтных ставак у эканоміцы будуць вызначацца верагоднасцю і велічынёй рэалізацыі інфляцыйных рызык, якія стрымліваюць дасягненне сярэднетэрміновай мэты па інфляцыі (не больш за 5 працэтаў у 2020 годзе).

nbrb.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.