Вы тут

У Японіі створана механічнае пудзіла


У Японіі створана механічнае пудзіла: яно выглядае як воўк, выдае застрашлівыя гукі і свеціць чырвонымі вачыма.


Стагоддзі таму пасевы ў Японіі «ахоўвалі» ваўкі, якія жылі ў навакольных лясах. Гэта трымала дзікоў і іншых дзікіх жывёл на аддаленні ад палёў. Аднак у канцы ХІХ стагоддзя на ваўкоў было афіцыйна адкрыта паляванне, што прывяло да сур'ёзнага скарачэння іх папуляцыі. Вынікам стала парушэнне балансу экасістэмы: дзікоў і аленяў на астравах стала больш, і цяпер яны ўсё больш актыўна знішчаюць рыс і іншыя сельскагаспадарчыя культуры. Падобная сітуацыя раней склалася ў Елаўстоўнскім парку ў ЗША. Пасля таго як там былі забітыя амаль усе ваўкі, тэрыторыю парку занялі ласі і іншыя капытныя, што аказалася для дрэў і раслін пагібельным. У 90-х гадах ХХ стагоддзя ваўкі былі штучна завезеныя ў парк, і да цяперашняга часу яны «кантралююць» экалагічную сітуацыю.

Пакуль у Японіі таксама абмяркоўваецца магчымасць таксама штучнага засялення астравоў ваўкамі, адзін з сельскагаспадарчых кааператываў краіны распрацаваў ваўка-робата. Пакрыты шчыльным мехам апарат па памерах супастаўны са сваім жывым «прататыпам» са свету дзікай прыроды: 65 сантыметраў у даўжыню і 50 сантыметраў у вышыню. Чырвоныя LЕD-вочы абсталяваны датчыкамі руху, а з пашчы, аздобленай вострымі ікламі, можа раздавацца 18 варыянтаў жахлівых гукаў — гэта не толькі ваўчынае выццё, але і грозны чалавечы голас і нават стрэл. Сігналы пачынаюць спрацоўваць, калі інфрачырвоныя датчыкі зафіксуюць паблізу які-небудзь рух.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Рысавыя палі абароніць робат-воўк

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.