04 снежня, пятніца

Вы тут

У Іванаўскім раёне пахавалі 4 ахвяр аварыі на чыгуначным пераездзе


У Іванаўскім раёне пахавалі чатырох ахвяр страшнай аварыі, якая адбылася ў пятніцу на чыгуначным пераездзе.

У гэтай аварыі загінулі 22-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, яго малыя пляменнікі: двухгадовы хлопчык і трохгадовая дзяўчынка, і 16-гадовы хлопец, далёкі сваяк кіроўцы. Чатырохгадовая дзяўчынка і 15-гадовы хлопец у цяжкім стане былі дастаўлены ў райбальніцу. Пазней іх перавезлі ў Брэст.


Яшчэ днём напярэдадні выхадных невялікая вёска Рылавічы жыла клопатамі пра ўборку бульбы. 22-гадовы Аляксандр паклікаў малых пляменнікаў, дзяцей сваёй сястры, і ўзяўся падвезці іх у поле, дзе працавалі старэйшыя. У машыне ўжо быў 16-гадовы юнак. Пакатацца папрасілася і малая суседка, чатырохгадовая Алеся. Па дарозе яны падабралі 15-гадовага Мікалая, які спяшаўся на цягнік у Пінск, каб падвезці яго да чыгуначнага прыпынку «Юхнавічы». Каля гэтага прыпынку і здарылася непапраўнае. Кіроўца паехаў на чырвонае святло ў спадзяванні праскочыць. Хоць, як стала вядома пазней, машыніст саставу «Лунінец — Брэст» падаваў гукавыя сігналы, але прадухіліць аварыю не ўдалося.

— Бяда здарылася ў пятніцу вечарам, — сказаў нашаму карэспандэнту старшыня Іванаўскага раённага Савета Канстанцін ВАЎРУК. — А ў суботу ў Дастоеве павінны былі праходзіць раённыя дажынкі. Вядома, свята мы адмянілі ў знак жалобы. Работнікі Бродніцкага сельвыканкама аказвалі ўсю неабходную дапамогу ў арганізацыі пахавання. Падключыліся арганізацыі, дзе працуюць бацькі загінулых. Пахаванне адбылося ў нядзелю. Смуткуе не толькі маленькая вёска Рылавічы, смуткуе ўвесь раён.

На месца здарэння выязджалі прадстаўнікі галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата СК Рэспублікі Беларусь, следчыя абласнога і раённага СК, спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, супрацоўнікі пракуратуры і міліцыі. Заведзена крымінальная справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой гібель чатырох чалавек па неасцярожнасці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Смуткуе ўвесь раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.

Грамадства

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Ежа як лякарства. Што з'есці, каб стаць здаравейшым?

Мы вырашылі распытаць спецыяліста.  

Грамадства

Што хвалюе педагогаў?

Што хвалюе педагогаў?

​Якія крытэрыі робяць датэрміновую прафесійную пенсію — недасягальнай...