Вы тут

Як аформіць прыхожую


Прыхожыя бываюць абсалютна рознымі, але галоўная асаблівасць гэтай прасторы — невялікая плошча і шмат дзвярных праёмаў, якія вядуць у іншыя пакоі.


Пералічым прадметы мэблі, якія павінны прысутнічаць у пярэднім пакоі (у парадку ад самага неабходнага да рэкамендаванага):

  • абутніца (у ідэале — месца для захоўвання чыстага абутку і хоць бы адна палічка для бруднага і мокрага абутку);
  • пуфік (ці іншае сядзенне для зняцця абутку);
  • вешалка для сённяшняй вопраткі;
  • шафа для сезоннай вопраткі (калі ёсць гардэробная, шафа адмяняецца);
  • люстэрка, у ідэале — на ўвесь рост (каб перад выхадам ацаніць свой знешні выгляд);
  • месца для захоўвання дробных прадметаў (часцей за ўсё гэта тумба ці камода);
  • месца, куды па прыходзе паставіць сумку.

Асноўныя правілы для арганізацыі прыхожай

1. Форму прыхожай мае сэнс максімальна набліжаць да квадрата.

2. Для эканоміі прасторы люстэрка ва ўвесь рост можа быць на міжпакаёвых дзвярах або на створках шафы.

3. Шафу для вопраткі ў маленькіх і вузкіх памяшканнях лепш рабіць з рассоўнымі створкамі.

4. Мінімальна дапушчальная шырыня праходу ў прыхожай — 80 см.

5. Актыўна выкарыстоўвайце візуальныя эфекты. Хочаце, каб памяшканне здавалася больш прасторным, — выкарыстоўвайце не вельмі буйны малюнак на шпалерах; вышэйшым — выкарыстоўвайце вертыкальныя лініі і палосы; ніжэйшым — дэкаратыўныя молдынгі можна клеіць не на стыку столі і сцяны, а прыкладна на 30 см ніжэй ад столі, а верхнюю частку сцяны пафарбуйце той жа фарбай, што і столь; шырэйшым — уздоўж сцен размяшчайце прадметы і пакрыцці з адлюстроўваючым эфектам.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.