Вы тут

Каталонскі крызіс


Рэферэндум у Каталоніі, абвешчаны і праведзены насуперак волі цэнтральнага ўрада, падняў на вушы ўсю Еўропу. Як і жорсткія захады, якія зрабіў Мадрыд, спрабуючы спыніць правядзенне рэферэндуму. Каталонскія ўлады кажуць пра больш як 800 пацярпелых.


З юрыдычнага пункту гледжання, калі разглядаць нацыянальнае заканадаўства, Іспанія мае магчымасць выкарыстоўваць усе меры, каб пазбегнуць сепаратызму. Каталонія з'яўляецца самым багатым рэгіёнам краіны, у ім пражывае амаль пятая частка насельніцтва. Гэта самы запатрабаваны ў турыстаў рэгіён, а Барселона карыстаецца большай папулярнасцю ў многіх, чым сталіца — Мадрыд. Нягледзячы на невялікую па мерках усяго каралеўства тэрыторыю — 32 108 кв. км з 505 990 кв. км агульнай плошчы краіны, яна размешчана ў стратэгічна важнай вобласці іспанскай дзяржавы. На коне не толькі сама Каталонія. Іспанія доўгі час мае праблемы і ў іншай сваёй частцы — Краіне Баскаў. Калі Каталоніі ўдасца выйсці са складу краіны, ніхто не сумняваецца, што за ёй рушыць услед і Краіна Баскаў. А гэта яшчэ больш як два мільёны насельніцтва іспанскай дзяржавы, а таксама 7 234 кв. км тэрыторыі. Дарэчы, у буйных гарадах Краіны Баскаў ужо адбыліся дэманстрацыі ў падтрымку аддзялення Каталоніі.

З пункту гледжання меўшых месца прэцэдэнтаў у ЕС усё не так проста. У 2014 годзе Лондан дазволіў Шатландыі правесці аналагічны рэферэндум аб выхадзе з Вялікабрытаніі. Рэферэндум адбыўся без усялякага гвалту з боку ўладаў, і Лондану пашанцавала — 55 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі супраць выхаду.

Праўда, у сакавіку гэтага года парламент Шатландыі прагаласаваў за правядзенне новага рэферэндуму ў перыяд паміж восенню 2018 і вясной 2019 гадоў. Сітуацыю для Іспаніі аблягчае той факт, што ў цяперашні момант Вялікабрытанія знаходзіцца ў шлюбаразводным працэсе з Еўрапейскім саюзам і ў палітыкаў ЕС, мякка кажучы, не вельмі папулярная. Але гэта не азначае, што ў ЕС зусім няма палітыкаў і палітычных партый, здольных падтрымаць каталонцаў супраць іспанскай дзяржавы. У прыватнасці, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента, лідар аўстрыйскіх «Зялёных» Ульрыке Луначэк заклікае да рэалізацыі шатландскага варыянту з дазволеным уладамі рэферэндумам у Каталоніі. Яна рашуча асудзіла выкарыстанне гумавых куль і дубінак іспанскімі паліцэйскімі і заклікала Еўракамісію неадкладна стаць пасярэднікам паміж іспанскім цэнтральным урадам і рэгіянальным урадам Каталоніі.

Не варта забываць і пра тое, што ў справу ўцягнутыя і інтарэсы суседзяў. Каталонскія сепаратысты знаходзяцца ў поўнай упэўненасці, што частка французскай тэрыторыі таксама з'яўляецца часткай Каталоніі і ў выпадку набыцця незалежнасці могуць пачаць на яе прэтэндаваць, садзейнічаючы правядзенню там аналагічнага рэферэндуму. Што зусім не трэба Парыжу, у якога і так ёсць падобныя тэрыторыі, здольныя задумацца пра сепаратызм, напрыклад, Корсіка.

У цэлым, цэнтральныя ўрады асобных краін ЕС будуць закрываць вочы на жорсткія дзеянні Мадрыда пры неабходнасці. Паспяховы выхад Каталоніі можа стаць ініцыятарам вялізных праблем для ўсяго Еўрасаюза. Каб пазбегнуць праблем з сепаратызмам, неабходна падтрымліваць адно аднаго. А праб­ле­мы з се­па­ра­тыз­мам мо­гуць уз­нік­нуць пры іс­ну­ю­чым ста­ноў­чым пры­кла­дзе ў ЕС у мно­гіх кра­ін. На­прык­лад, я адзін раз у жыц­ці быў у Ве­не­цыі, але ка­лі яе на­ве­даў, то па­тра­піў аку­рат на ак­цыю ве­не­цы­ян­скіх се­па­ра­тыс­таў аб вы­ха­дзе са скла­ду Іта­ліі.

Органы Еўрасаюза таксама будуць падтрымліваць дзеянні Мадрыда. Афіцыйна праблема сепаратызму ў ЕС вырашаецца з дапамогай стварэння еўрарэгіёнаў. Любая тэрыторыя, што мае падобнае па этнічным складзе насельніцтва, якое падзелена дзяржаўнымі граніцамі, можа стаць еўрарэгіёнам, атрымліваць датацыі і нават адкрыць свой офіс у Бруселі.

Афіцыйны пункт гледжання Бруселя просты — уся тэрыторыя краін, якія ўвайшлі ў ЕС, не мае патрэбы ў далейшым нацыянальным вызначэнні, паколькі сама ідэя ЕС сцірае межы. Таму Каталонія можа быць выключана са складу ЕС, калі ёй удасца ўсё ж выйсці са складу Іспаніі, у навуку астатнім па-сепаратысцку настроеным рэгіёнам.

Усё ж Мадрыду неабходна дзейнічаць вельмі акуратна. Празмерны гвалт можа прынесці сепаратыстам палітычную падтрымку ўплывовых сіл звонку і прывесці да эскалацыі сітуацыі. Не будзем забываць, што ў 1930-х гадах краіна была ахоплена грамадзянскай вайной, і гэта не павінна паўтарыцца.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.