Вы тут

Халоднае і сырое надвор'е чакаецца ў Беларусі ў гэтыя выхадныя


Паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень пад уплывам чарговай сістэмы атмасферных франтоў на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўднёвай палове чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра складзе ад плюс 7 да плюс 13 градусаў. І надалей у выхадныя чакаецца па-асенняму сырое надвор'е, калі тэмпературны фон будзе ў межах кліматычнай нормы для гэтых дзён.

У суботу ў нас будуць гаспадарыць няўстойлівыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Таму пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе 3—8 цяпла, удзень — ад плюс 8 да плюс 14 градусаў. 8 кастрычніка ўначы ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. А ўдзень у нядзелю пад уплывам франтальных раздзелаў, у асноўным у заходніх і ўсходніх раёнах краіны, чакаюцца дажджы. У цэнтральных раёнах краіны дажджоў будзе няшмат. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 цяпла, удзень — ад плюс 7 да плюс 13 градусаў. Захаваецца ўплыў атмасферных франтоў і ў панядзелак. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 цяпла, удзень будзе плюс 7—13 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Мокра і золка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.