Вы тут

Ці карысна бульбяная дыета?


Выданне The Іndependent апублікавала гісторыю ўражальнага пахудзення аўстралійца Эндру Тэйлара, які стварыў для сябе бульбяную дыету.


У 2016 годзе Эндру Тэйлар пачаў эксперымент, у якім ключавым складнікам яго рацыёну стала бульба. Усе змены з целам на працягу года аўстраліец дакументаваў на вэб-рэсурсе. За гэтыя некалькі месяцаў ён скінуў каля 50 кілаграмаў.

На старонках The Іndependent гэты выпадак пахудзення пракаментаваў дыетолаг Рыанон Ламберт. На думку эксперта, такі рацыён небяспечны: пры аднастайным харчаванні эфект пахудзення можа дасягацца за кошт таго, што арганізм недаатрымлівае важныя пажыўныя рэчывы. «У бульбе маецца шмат клятчаткі, але бракуе іншых мікраэлементаў, што можа ўяўляць рэальную пагрозу для здароўя. Найбольш негатыўны ўплыў мае бульбяная дыета на кішэчнік. Калі доўга харчавацца толькі бульбай, успрыманне смаку можа прытупляцца. Дыябетыкам і людзям з хранічнымі хваробамі такая дыета проціпаказаная», — заявіў спецыяліст.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.