Вы тут

«Геральдычная» ягада, або Абед па-скандынаўску


Сёй-той можа й здагадаўся, што гаворка зараз пойдзе пра брусніцы. Вядома, існуе безліч напояў, дэсертаў дый марынадаў, для прыгатавання якіх выкарыстоўваюцца гэтыя ягады, аднак менавіта бруснічнае варэнне карыстаецца асаблівай павагай у нарвежцаў і шведаў. Яго падаюць у якасці соусу не толькі да знакамітых міні-катлетак kjottboller, што у перакладзе з нарвежскай азначае «шарыкі з мяса», але і да мясных стэйкаў, смажанай бульбы і абавязкова да запечаных у духоўцы свіных рабрын — традыцыйнай на тэрыторыі Скандынаўскага паўвострава каляднай стравы.


Пра густы спрачаюцца, аднак дастаткова хоць бы раз пакаштаваць тую ж адбіўную з бруснічным варэннем, каб адчуць сапраўдную асалоду ад спалучэння кісла-салодкага смаку ягад са смакам мяса і зразумець, што нешта ў гэтым ёсць, адчуўшы, як першапачатковы скептыцызм хутка саступае месца захапленню ад вынаходніцтва нашчадкаў вікінгаў, якія былі і адважнымі ваярамі, і добрымі едакамі.

Трэба адзначыць і тое, што ўжыванне бруснічнага варэння ў якасці соусу надае ежы не толькі пікантны смак; паляпшаецца і сам працэс стрававання, што тлумачыцца вялікай канцэнтрацыяй адпаведных мікраэлементаў у складзе брусніц. Але ж было б зусім несправядліва не нагадаць пра тое, што і ў Беларусі да гэтых ягад заўсёды адносіліся з пашанай. Тыя, хто цікавяцца геральдыкай, напэўна ведаюць, што выява брусніц упрыгожвае герб гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Ну, а што датычыцца той жа ежы, то раней у многіх рэгіёнах Беларусі вараная бульба падавалася на стол менавіта з бруснічным варэннем. Гатавалася яно без цукру, і не толькі ў мэтах эканоміі, але ж і таму, што выдатна захоўвалася ў гэткім натуральным выглядзе ў цёмных і прахалодных гаспадарчых памяшканнях. Пагадзіцеся, у нашых продкаў было насамрэч здаровае харчаванне, хай сабе і не такое разнастайнае, як у цяперашнія часы.

Наталля РУЖЫЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.