Вы тут

Салата з фасоляй і грыбамі


Спатрэбіцца: 1 слоік кансерваванай фасолі, свежыя шампіньёны — 500 г, 3 невялікія марынаваныя агуркі, 2 рэпчатыя цыбуліны, перац чорны, соль, зяленіва (пятрушка, кроп).


Грыбы нарэзаць саломкай і абсмажыць іх на патэльні да гатоўнасці, дадаць дробнанарэзаную цыбулю. Нарэзаць агурок дробнымі кубікамі. З фасолі зліць сок.

Злучаем нарэзаныя агуркі, смажаныя грыбы з цыбуляй і высыпаем туды ж фасолю. Змешваем і запраўляем алеем, солім, перчым, пасыпаем зяленівам. Салата павінна настаяцца 5—10 хвілін.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.