Вы тут

Адбылося чарговае зарыбленне трансгранічнага ўчастка Дняпра


На тэрыторыі Смаленскай вобласці недалёка ад беларускай мяжы ў раку выпусцілі каля двух тысяч асобін малявак шчупака. Зарыбленне праводзілася за кошт расійскага боку (“Смаленскрыбгаса”) пры ўдзеле прадстаўнікоў Расрыболоўства і Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у рамках дамоўленасці аб аднаўленні запасаў Дняпра пасля буйнога замору, які здарыўся у 2016 годзе.


Гэта ўжо трэцяе сумеснае зарыбленне ракі з пачатку года. Усяго сёлета на трансгранічным участку Дняпра ў вадацёк выпусцілі больш за 34 тысяч асобін рыбы — 31,6 тысячы асобін рознаўзроставых малявак сцерлядзі, каля тысячы —  сазана ва ўзросце двух гадоў і 2 тысячы асобін сяголеткаў шчупака.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.