Вы тут

Няўстойлівае надвор'е з мокрым снегам чакаецца на гэтым тыдні


Паведамляюць спецыялісты з Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду ўначы будзе без ападкаў, удзень у заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымыя слабы туман і галалёд. Удзень па захадзе чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 градусаў да плюс 1, а па ўсходзе — да мінус 8 градусаў. Максімальная тэмпература ўдзень прагназуецца ад плюс 1 да плюс 7 градусаў.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца моцны мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і раніцай магчымы слабы галалёд. А дыскамфорту надвор'ю дадасць моцны і парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 6 градусаў па паўднёвым захадзе. Удзень будзе ад плюс 2 да плюс 8 градусаў, а па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да 9—12 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу захаваецца няўстойлівае надвор'е. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы і раніцай па паўночным усходзе магчымыя мокры снег і слабы галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 3—9 цяпла, а ўначы ў паўночна-ўсходніх раёнах будзе каля нуля.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Холадна, а ў чацвер — першы снег

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.