Вы тут

Кітайцы вывелі «посных» парасят


Кітайскія і брытанскія навукоўцы стварылі 12 генетычна мадыфікаваных парасят, якія вылучаюцца нізкай колькасцю (на 24% менш) падскурнага тлушчу. Даследаванне апублікавана ў Proceedіngs of the Natіonal Academy of Scіences, паведамляе Lіve Scіence.


Спецыялісты атрымалі 12 здаровых парасят, у кожнага з якіх у сярэднім на 24% менш падскурнага тлушчу, чым у звычайных свіней. Мадыфікацыя праведзена з выкарыстаннем тэхналогіі CRІSPR/Cas9, дзякуючы якой у парасят з'явіўся ген UPC1, які адказвае за тэрмарэгуляцыю. Дадзеная адзінка спадчыннасці прысутнічае ў большасці млекакормячых, але яе няма ў свіней. Аналіз стану жывёл выявіў, што яны былі здаровыя, а адзін самец паспеў пакінуць здаровых нашчадкаў. «Людзям падабаецца есці свініну з менш тлустым, больш посным мясам», — кажа Цзяньго Чжаа з Інстытута заалогіі Кітайскай акадэміі навук у Пекіне.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.