Вы тут

Кітаец усталяваў сусветны рэкорд


Кітаец Лі Вэйцзюнь усталяваў сусветны рэкорд, за хвіліну раскалоўшы рукой 302 грэцкія арэхі. Відэаролік тэлеканала СGTN апублікаваны на YоuTubе.


Вэйцзюнь — майстар кунг-фу, ён займаецца баявымі мастацтвамі 27 гадоў і практыкуе тэхніку «жалезнай далоні», дзякуючы якой яго правая рука значна мацнейшая, чым у звычайнага чалавека, пішуць СМІ. Кітайскі майстар пабіў рэкорд, устаноўлены ў канцы кастрычніка іншым майстрам баявых мастацтваў з Індыі, які за хвіліну раскалоў 212 арэхаў.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: «Жалезная рука»: 302 арэхі за 1 хвіліну

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.