Вы тут

Белдзяржуніверсітэт скарыў чарговы рэйтынг


БДУ ўпершыню ўвайшоў ва ўплывовы амерыканскі рэйтынг вядучых універсітэтаў свету «Bеst Glоbаl Unіvеrsіtіеs» і стаў адзінай беларускай ВНУ сярод універсітэтаў, што там ранжыруюцца.


БДУ заняў у рэйтынгу 668 месца сярод 1250 найлепшых універсітэтаў свету (а ўсяго ў свеце налічваецца больш
за 30 000 устаноў вышэйшай адукацыі). Сярод еўрапейскіх універсітэтаў БДУ займае 301 месца. Акрамя прысутнасці ў асноўным рэйтынгу, БДУ таксама ўвайшоў у прадметны рэйтынг па фізіцы і заняў высокае 238 месца сярод вядучых універсітэтаў па гэтым профілі.

Варта адзначыць, што рэйтынг вядучых універсітэтаў свету, які складаецца амерыканскім агенцтвам U.S. Nеws & Wоrld Rероrt, вылучаецца жорсткімі крытэрыямі адбору і ацэньвае навуковую дзейнасць універсітэтаў, публікацыйную актыўнасць іх супрацоўнікаў, частату цытавання іх навуковых работ, а таксама сусветную і рэгіянальную навуковую рэпутацыю. Найбольш высокія паказчыкі з 13 крытэрыяў, што аналізаваліся, БДУ прадэманстраваў у катэгорыі «навуковыя публікацыі ў міжнароднай калабарацыі», заняўшы 22 месца ў свеце! Гэта стала магчыма дзякуючы высокай ступені інтэграванасці даследаванняў, якія вядуцца ў БДУ, у міжнародныя праекты, у тым ліку ў эксперыменты на Вялікім адронным калайдары, дзе актыўны ўдзел прымаюць вучоныя Навукова-даследчага інстытута ядзерных праблем
і фізічнага факультэта БДУ.

А ўзначальваюць рэйтынг амерыканскія ВНУ — Гарвардскі ўніверсітэт (першае месца ў свеце), Масачусецкі інстытут тэхналогій (другое) і Стэнфардскі ўніверсітэт (трэцяе). Найлепшымі еўрапейскімі ВНУ названыя Оксфардскі (пятае месца) і Кембрыджскі ўніверсітэты (сёмае), а таксама Каралеўскі каледж Лондана (у яго сямнаццатая пазіцыя).


Для даведкі

БДУ займае высокія месцы ў многіх уплывовых міжнародных рэйтынгах (QS, THЕ, Wеbоmеtrісs, SІR, U-Multіrаnk і іншых), стабільна трапляючы ў 1—2 працэнты найлепшых універсітэтаў свету. Напрыклад, у рэйтынгу QS Wоrld Unіvеrsіtу Rаnkіngs 2017/18 БДУ займае высокае 334 месца.

У 2017 годзе Белдзяржуніверсітэт упершыню ўвайшоў у найстарэйшы і адзін з самых прэстыжных сусветных рэйтынгаў — Шанхайскі прадметны рэйтынг універсітэтаў АRWU 2017 года па фізіцы і заняў там месца ў групе 401—500. Таксама Белдзяржуніверсітэт застаецца адзінай беларускай ВНУ, якая ўвайшла ў прэстыжны брытанскі рэйтынг THЕ (Tіmеs Hіghеr Еduсаtіоn).

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Хто вышэйшы ростам?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.