Вы тут

Мясніковіч: Неабходна ўвесці падатковую аўтаномію рэгіёнаў у Беларусі


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным увесці падатковую аўтаномію рэгіёнаў у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на дакладзе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.


"Важная тэма - падатковая аўтаномія рэгіёнаў. Такога меркавання прытрымліваюцца і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і члены Савета Рэспублікі. У абласцей павінны быць заканадаўчыя гарантыі, што звышпланавыя даходы мясцовых бюджэтаў не абумовяць адпаведнае зніжэнне планавых датацый з рэспубліканскага бюджэту. Тэма не новая, але рашэнні не прыняты. Ніякіх пагроз рэспубліканскім інтарэсам такая прапанова не нясе, а стымулы рэгіёнам дасць адназначныя", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, актуальнасць гэтага пытання ўзрастае. "На 2018 год па асноўных падатковых даходах, а гэта падаткі на тавары і паслугі, якія складаюць ільвіную долю ад сукупных даходаў, мясцовым бюджэтам прапануецца пакінуць крыху ніжэйшыя, чым у 2017 годзе", - растлумачыў спікер.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.