Вы тут

Што вядома пра тэракт у егіпецкай мячэці?


Што адбылося?


У пятніцу тэрарысты на двух джыпах пад'ехалі да самай буйной на поўначы Сіная мячэці эр-Роўда, размешчанай недалёка ад цэнтра правінцыі, - горада эль-Арыш.

Злачынцы дачакаліся заканчэння малітвы, затым некалькі чалавек уварваліся ўнутр і падарвалі выбуховае прыстасаванне. Іншыя чакалі перапалоханых людзей на вуліцы з аўтаматычнай зброяй. Як распавядаюць відавочцы, мусульман, якія выбягалі ў паніцы, расстрэльвалі на парозе мячэці.

Злачынцы адчувалі сябе цалкам ўпэўнена, паколькі нікуды не спяшаліся, а пасля з'яўлення на месцы трагедыі машын хуткай дапамогі яны пачалі страляць і па медыках.

Колькі чалавек пацярпела?


Ахвярамі сталі 305 чалавек, пацярпелі 128.

Фота: rbc.ua

Хто вінаваты?


Ні адна з дзеючых у Егіпце экстрэмісцкіх груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.

Як адрэагавалі ўлады?


Сілы бяспекі Егіпта падчас ваеннай аперацыі ліквідавалі 30 тэрарыстаў.

У цяперашні час вядзецца пошук трэніровачных лагераў экстрэмістаў, дзе вялася падрыхтоўка да ажыццяўлення тэракту. На поўначы і ў цэнтральнай частцы Сінайскага паўвострава праводзіцца спецаперацыя "Помста за пакутнікаў". Задзейнічана баявая авіяцыя, у тым ліку беспілотныя лятальныя апараты.

Фота bbc.com

Сітуацыя ў правінцыі нармалізаваная і кантралюецца вайскоўцамі і сіламі МУС, паліцыя размешчана ў раёне міжнароднай аўтатрасы, узмоцнена ахова ўсіх мячэцяў, цэркваў, дзяржустаноў.

У краіне абвешчана агульнанацыянальная трохдзённая жалоба.


Парламент Егіпта збярэцца 27 лістапада на экстраннае пасяджэнне ў сувязі з тэрактам.

Як заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мухамед Шэрыф, "на сустрэчы будзе абвешчана аб падтрымцы парламентам крокаў палітычнага кіраўніцтва краіны па выкараненні тэрарызму і пацвярджэнні асноватворнаа пастулату, згодна з якім нацыянальная бяспека Егіпта - вышэй за ўсё".

Акрамя таго, паводле яго слоў, на пасяджэнні будзе абмяркоўвацца законапраект аб АЭС. "Нягледзячы на ​​злачынную руку тэрарызму, Егіпет рухаецца наперад, і тэрарысты не змогуць перашкодзіць рэалізацыі прагрэсіўных праектаў, а толькі ўмацуюць яго рашучасць будаваць і развівацца", - адзначыў Шэрыф.


Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі распарадзіўся пабудаваць мемарыял у памяць пра ахвяраў найбуйнейшага ў гісторыі краіны тэракту.

Тэрміны і месца ўзвядзення мемарыяла пакуль не ўдакладняюцца. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даў указанне кабінету міністраў выдзеліць сем'ям загінулых па $11 тыс. у якасці матэрыяльнай кампенсацыі.

Як адгукнулася сусветная супольнасць?


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі, сем'ям і блізкім загінулых і параненых.

"Гэта трагедыя - агульны боль не толькі для народа Егіпта, але і для ўсяго цывілізаванага чалавецтва. Яна яшчэ раз пацвярджае неабходнасць паслядоўнай і бязлітаснай барацьбы супраць тэрарыстаў, якія не паважаюць прынцыпы гуманізму", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў пацярпелым хутчэйшага выздараўлення, а Егіпту - міру і спакою.

© Stringer/Anadolu Agency/Getty Images

Эмір Кувейта шэйх Сабах аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах выказаў спачуванні прэзідэнту Егіпта і падкрэсліў, што тэрарыстычны акт "супярэчыць ісламу" і "чалавечым каштоўнасцям".

Дональд Трамп назваў атаку подлым і жахлівым актам тэрору і заклікаў "падарваць экстрэмісцкую ідэалогію, якая стварае аснову для іх [тэрарыстаў] існавання".

У Дзярждэпартаменце назвалі атаку "неймаверным актам зла".

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выказаў "самыя глыбокія спачуванні сем'ям ахвяр, ураду і народу Егіпта" і заклікаў прыцягнуць да правасуддзя адказных за гэтую "жахлівую атаку".

З асуджэннем тэракту выступілі Папа Рымскі Францыск, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Федэрыка Магерыні і кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

ria.ru, БЕЛТА, ТАСС, ВВС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.