Вы тут

У Мінску грузавік уехаў у пешаходаў: загінула дзіця


2 снежня каля 16.30 на пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтра «Замак» грузавы аўтамабіль уехаў у пешаходаў на пераходзе. Загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ некалькі чалавек пацярпелі.


Паводле папярэдняй інфармацыі, грузавы аўтамабіль уехаў у пешаходаў, калі яны перасякалі праезную частку па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

«Грузавы аўтамабіль ЗІЛ рухаўся з боку вуліцы Сапёраў і здзейсніў наезд на пешаходаў, якія пераходзяць дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Па словах вадзіцеля, пры пад'ездзе да пешаходнага пераходу ён выявіў, што ў яго адмовілі тармазы. Па папярэдніх дадзеных, кіроўца ЗіЛа цвярозы. 11-гадовая дзяўчынка загінула ад атрыманых траўмаў, чацвёра пешаходаў атрымалі раненні, у тым ліку - яшчэ адно 7-гадовае дзіця», - распавёў афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Беларусі Станіслаў Салавей.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.