Вы тут

Шатландзец вярнуў 30 фунтаў і выйграў амаль 50 000


50-гадовы жыхар Шатландыі Колін Бэнкс вярнуў грошы, знойдзеныя ў банкамаце, і сарваў буйны грашовы куш у той жа дзень, паведамляе Dаіlу Rесоrd.


Бэнкс, які працуе будаўніком, зайшоў у супермаркет, каб зняць грошы ў банкамаце, і заўважыў у ім забытыя кімсьці 30 фунтаў стэрлінгаў. Ён аддаў знойдзеныя купюры прадаўцу і растлумачыў сітуацыю. Усяго праз паўгадзіны Колін даведаўся, што выйграў 49 077 фунтаў на віртуальных скачках, прычым паставіў мужчына ўсяго паўтара фунта. «Кажуць, што сумленнасць — найлепшая палітыка, у маім выпадку так яно і было. У мяне вялікая сям'я, і цяпер я ўпэўнены, што ў нас будзе выдатнае Раство, найлепшае за ўвесь час», — адзначыў ён. Ён расказаў, што адзначыў выйгрыш «больш чым адным куфлем віна» і ўжо купіў патрыманае аўто, а частку грошай выдаткуе на падарункі родным.

Праз некалькі дзён Колін зайшоў у той жа супермаркет і высветліў: за 30 фунтамі вярнуўся іх уладальнік і быў вельмі рады, што яны не зніклі.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.