Вы тут

У Індыі мужчына скраў 120 тэлевізараў за адзін месяц


У Індыі мужчына ездзіў па невялікіх гатэлях з мэтай крадзяжоў. Ён таксама аблюбаваў тэлевізары, але маштабы ў яго былі зусім іншыя, у адрозненне ад папярэдняга няўдачлівага зладзюжкі — за чатыры месяцы індыец выкраў з нумароў цэлых 120 штук тб-прыёмнікаў, паведамляе BBС Nеws.


Як паведаміла паліцыя, Васудзеў Нанайя ствараў уражанне добрапрыстойнага чалавека і не выклікаў падазрэнняў у супрацоўнікаў гатэляў. Ён звычайна заязджаў у гасцініцы з вельмі вялікім чамаданам. Упершыню ён быў арыштаваны за крадзеж тэлевізара сёлета ў кастрычніку, затым адпушчаны пад заклад. Мясцовы намеснік камісара паліцыі сказаў, што Нанайя вельмі часта па розных падставах заходзіў і выходзіў з гасцініц. Так работнікі рэцэпцыі не паспявалі заўважаць, як ён сыходзіў з тэлевізарам зусім. Мужчына быў злоўлены пасля таго, як адзін з меркаваных пакупнікоў тэлевізара паведаміў пра яго паліцыі. Распачата 21 крымінальная справа за шматлікія крадзяжы, паліцыя спрабуе дамагчыся доўгага турэмнага зняволення для злодзея.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.