Вы тут

Традыцыйная навагодняя выстаўка «Млын» прайшла ў Мінску


Разнастайныя сувеніры, цацкі, талісманы, упрыгажэнні, адзенне, посуд і нават пачастункі можна было набыць сабе і ў падарунак родным і сябрам на традыцыйнай навагодняй выстаўцы «Млын». Сёлета кірмаш прайшоў 8—10 снежня і сабраў больш за 500 таленавітых майстроў, мастакоў і дызайнераў з усёй Беларусі, каб паказаць, над чым яны месяцамі працавалі ў сваіх майстэрнях.


Галоўная тэма выстаўкі — безумоўна, перадсвяточная. Навагоднія фларыстычныя кампазіцыі са свечкамі, цацачныя Дзеды Марозы, карціны з дрэва, духмяныя імбірныя пернікі ў выглядзе пацешных жывёл — бадай, самы лепшы выбар душэўных падарункаў быў на «Млыне».

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Кірмаш з душой

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.