Конкурс эсэ на тэму "Мой Чынгіз Айтматаў" абвясціў часопіс "Маладосць".
Арганізатары конкурсу запрашаюць аўтараў дасылаць да 1 верасня 2018 года свае матэрыялы. Рэдакцыя спадзяецца, што на запрашэнне адгукнуцца самыя таленавітыя, яркія аўтары з тонкім пяром - як перспектыўная моладзь, так і прызнаныя творцы.
Лепшыя разважанні, ўражанні і рэфлексіі будуць надрукаваныя праз год, у нумары, прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава.
Эсэ будуць прымацца на адрас рэдакцыі часопіса (222005, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 39) або па электроннай пошце (vdsd@tut.by, maladost@zviazda.by) з пазнакай "Мой Чынгіз Айтматаў".
Што за таемнымі дзвярыма?