Вы тут

Чым небяспечна фраза «Гэта — як наркотык!»?


Шмат напісана пра небяспеку слоў. Адзін з класікаў даводзіў, у прыватнасці, што калі чалавека пастаянна называць «свіннёй», то ўрэшце ён і сапраўды зарохкае.


Нешта падобнае назіраецца і ў нас: ці не кожны дзень з экранаў тэлевізараў гучыць захопленае «Гэта — як наркотык!». Людзі (як правіла дзеячы культуры) такім чынам, такімі словамі выказваюць сваё захапленне чым-небудзь, сваю радасць... Аднак, ці разумеюць яны, што тым самым, і магчыма міжволі, падбіваюць, падштурхоўваюць дзяцей, падлеткаў, а то і больш сталых людзей паспытаць таго кайфу, можна сказаць, нават рэкламуюць яго, што з'яўляецца злачынствам, адказнасць за якое пакуль не прадугледжана.

Паўстае заканамернае пытанне: а дзе ж нашы шматлікія праваахоўнікі, Міністэрства адукацыі, інспекцыя па справах непаўналетніх?

Як чалавек, які глыбока ўнік у гэтую праблему (гора прыйшло ў нашу сям'ю), адкажу: яны змагаюцца ў асноўным з наступствамі рэкламы: гэта значыць караюць. Мяркуйце самі: набыццё і ўжыванне наркотыкаў, паводле арт. 3282 Крымінальнага кодэкса, караецца абмежаваннем волі да 2 гадоў. Таму, хто набыў, але не паспеў ужыць, паводле артыкула 328 ч. 1, «свеціць» ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Ёсць яшчэ артыкул 328 ч. 3: сабраліся падлеткі, скінуліся, набылі, пакурылі — гэта кваліфікуецца як распаўсюджанне і караецца як асабліва цяжкае злачынства — тэрмінам ад 8 да 15 гадоў... Разам з тым, паводле артыкула 317 ч. 4, кіроўцу, які ў стане наркатычнага ап'янення здзейсніў ДТЗ са смяротным зыходам, «свеціць» пазбаўленне волі да 7 гадоў, а можа быць і менш (?!).

Па-мойму, тут яўны перакос! Не дарэмна ж у нядаўнім сваім выступленні перад работнікамі следчага камітэта Прэзідэнт сказаў: «Закон — законам, але ўключайце мазгі, калі прыцягваеце чалавека да адказнасці».

Чулі гэтыя словы, відаць, вельмі многія, а вось ці прыслухаюцца, ці зробяць высновы — пытанне.

Аляксандр Стальмакоў, г. Мінск

Загаловак у газеце: Ці па каню хамут?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.