Вы тут

Дзяржінспекцыя мае статус эфектыўнага прыродаахоўнага ведамства


Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце замацавала за сабой статус эфектыўнага прыродаахоўнага ведамства. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з нагоды 15-годдзя з дня ўтварэння Дзяржінспекцыі.


Віншаванне зачытаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным юбілею Дзяржінспекцыі. У ім гаворыцца, што "за час сваёй дзейнасці арганізацыя замацавала за сабой статус асноўнага прыродаахоўнага ведамства, якое выконвае свае функцыі правільна і эфектыўна".

Кіраўнік дзяржавы ў віншаванні адзначыў, што краіна даверыла Дзяржінспекцыі стаяць на варце бясцэннага багацця. "Беларуская зямля з яе дагледжанымі ляснымі ўгоддзямі, рэкамі і азёрамі, унікальнымі запаведнікамі, разнастайнай флорай і фаўнай з'яўляецца адным з самых прыгожых і экалагічна чыстых куткоў Еўропы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Дзякуючы высокаму прафесіяналізму і адданасці абавязку супрацоўнікаў Дзяржінспекцыі ўдаецца берагчы і прымнажаць гэты народны здабытак, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён пажадаў ім моцнага здароўя, дабрабыту і далейшай плённай працы на карысць Радзімы.

Калектыў Дзяржінспекцыі павіншаваў і Станіслаў Зась. Лепшыя супрацоўнікі арганізацыі былі ўдастоены падзякі Дзяржсакратарыята Савета бяспекі.

Сваё 15-годдзе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце адзначае 27 студзеня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.