Вы тут

ВНУ Узбекістана і Кітая хочуць адкрыць у сябе кафедры беларускай мовы


Замежныя ВНУ хочуць ствараць у сябе кафедры беларускай мовы. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 1 лютага прарэктар па вучэбнай працы і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Ходзін.


─ У мінулым годзе да нас звярнуліся партнёры з Узбекістана з просьбай дапамагчы адкрыць на базе аднаго з універсітэтаў кафедру беларускай мовы. Такая ж просьба паступіла з Пекінскага універсітэта замежных моў, ─ распавёў Сяргей Ходзін. ─ З гэтага можна зрабіць выснову, што замежныя студэнты зацікаўлены ў вывучэнні нашай мовы.

Дарэчы, БДУ аказвае падтрымку Цэнтру беларускай мовы і культуры ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце ім. Тараса Шаўчэнкі. Падобныя цэнтры таксама функцыянуюць ва універсітэтах Азербайджана і Казахстана. А ў Латвіі, Польшчы і Літве працуюць беларускамоўныя школы. Паміж айчыннымі і замежнымі навучальнымі ўстановамі адбываецца абмен выкладчыкамі і студэнтамі. Так, больш за 3 500 навучэнцаў і 3 700 педагогаў штогод атрымліваюць дадатковую адукацыю за мяжой.

─ Беларуская мова вельмі багатая, ─ лічыць студэнт эканамічнага факультэта БДУ Тахірджан Аліеў. ─ Многія мае знаёмыя замежнікі, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ, вывучаюць яе на паглыбленым узроўні.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.