Вы тут

Аб'яўлена Рэспубліканская алімпіяда па менеджменце 2018 года


Мерапрыемства праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню падрыхтоўкі маладых спецыялістаў Рэспублікі Беларусь у галіне менеджменту.


Фота: ggau.by

У ёй могуць прымаць удзел студэнты і магістранты устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама спецыялісты ва ўзросце да 30 гадоў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з якасцю прадукцыі і паслуг.

Алімпіяда праводзіцца ў два этапы.

На першым этапе ўдзельнікі і каманды-ўдзельніцы (каманда павінна складацца з чатырох чалавек) да 1 сакавіка 2018 г. накіроўваюць заяўкі і рэфераты ва ўстановы вышэйшай адукацыі (у тым выпадку, калі яны з'яўляюцца студэнтамі / магістрантамі) або сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі (далей - сакратарыят), створаны на базе Дзяржстандарту і БелДІСС.

Для ўдзелу ў алімпіядзе ў другім этапе ўстановы вышэйшай адукацыі да 15 красавіка 2018 г. трэба перадаць дакументы фіналістаў у сакратарыят з суправаджальным лістом і вынікамі ацэнкі па усталяваных крытэрах.

Другі этап алімпіяды арганізуецца і праводзіцца ў БелДІСС. Удзельнікі праходзяць тэставанне, прадстаўляюць прэзентацыі, падрыхтаваныя на аснове рэфератаў.

Заяўкі на ўдзел у алімпіядзе прымаюцца ў сакратарыяце Рэспубліканскай экспертнай камісіі па адрасе:

- 220113, г. Мінск, вул. Мележа, д.3, к. 805;

- тэлефон: (017) 269 69 64;

- факс: (017) 269 69 54;

- e-mail: ntc@belgiss.by.

Падрабязней з праграмай алімпіяды можна азнаёміцца на сайце Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.