Вы тут

Cабраны пераклады верша Янкі Купалы «А хто там ідзе» на 101 мову свету


У пярэдадзень чарговага Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу-выстаўкі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» адправіла ў друкарню па-свойму ўнікальную кнігу. Пад адной вокладкай выдання «А хто там ідзе: на мовах свету» сабраны 101 пераклад легендарнага верша народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. «А хто там ідзе, а хто там ідзе/ У агромністай такой грамадзе?/ — Беларусы.»


Абазінская, абхазская, аварская, агульская, азербайджанская, албанская, алтайская, англійская, арабская, армянская, асецінская, ахвахская, балгарская, балкарская, баскская, башкірская, валійская, венгерская, вепская, в'етнамская і іншыя мовы народаў свету (вялікія і малыя мовы жыхароў нашай планеты з розных яе куточкаў!) сталі праваднікамі неўміручых слоў Янкі Купалы. Вялікага паэта, да нядаўняга юбілею якога Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка прамовіў наступныя словы: «Зорка Янкі Купалы ўзышла ў пераломную эпоху, калі Беларусь рабіла першыя крокі да ўласнай дзяржаўнасці. Сілай свайго таленту паэт вызначыў шляхі развіцця роднай мовы і культуры, акрэсліў духоўныя арыенціры многім пакаленням...»

Складальнікі выдання — прафесар, доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша і дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Прадмову да кнігі напісаў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. Ёсць у прадмове і наступнае перакананне: «Упэўнены, што пераклад гэтага выбітнага верша на шматлікія мовы свету будзе спрыяць лепшаму разуменню гістарычнага мінулага беларускага народа, яго надзей і мар, яго душы».

Загаловак у газеце: Купала крочыць па свеце

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.